Погода:
Курсы валют:
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
Отдел рекламы и маркетинга
(8-017-94) 68-1-30

Предложить новость
28 сакавіка 2023 года
Главная  /  Новости  /  Общество
2 мая 2019 года, 15:06

У парку культуры і адпачынку горада Любані адсвяткавалі Першамай

 

 

Весела, з танцамі, песнямі, гульнямі, у гарадскім парку культуры і адпачынку адсвяткавалі Першамай.

 

 

Якіх толькі забаў не было для дзятвы! Малодшыя рабяты каталіся на арэлях, скакалі на батутах, старэйшыя спаборнічалі за права быць лідарамі па лазертагу, праходзілі розныя іспыты ў дзіцячым гарадку і атрымлівалі за гэта фішкі, якія пасля абменьвалі на падарункі. Функцыянавалі таксама прафсаюзныя інтэрактыўныя пляцоўкі. Карацей кажучы, не сумаваў ніхто.


Аднак, бадай, галоўная дзея адбывалася на сцэне. Па традыцыі з нагоды свята працы адбылося ўшаноўванне лепшых работнікаў устаноў, арганізацый, а таксама любанчан, якія ўжо знаходзяцца на заслужаным адпачынку, але ў свой час шчыравалі ў розных сферах і ўносілі важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Любаншчыны. Словы ўдзячнасці за іх плён, а таксама найлепшыя віншаванні ўсім прысутным у парку адрасаваў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Мікалай
Кукраш. Ён таксама за
значыў, што на працягу многіх гадоў гэта свята – сімвал узаемападтрымкі, міру, згоды сярод лю-дзей розных прафесій і пакаленняў. Чалавек працы, прафесіянал сваёй справы заўсёды карыстаўся заслужанай павагай у грамадстве. І сёння мы ганарымся такімі людзьмі, шануем іх, аддаём даніну пашаны за стваральнасць і плён. Мікалай Адамавіч пажадаў, каб у кожным доме і ў цэлым у нашай краіне панавалі разуменне і шчасце.


Да цёплых слоў далучыліся і лідары галіновых прафсаюзаў. Яны падрыхтавалі дыпломы, падарункі, грашовыя прэміі. Адзін за адным па ўзнагароды на сцэну ўзнімаліся працаўнікі розных сфер. На іх тварах свяціліся ўсмешкі, і па ўсім было відаць, што яны гатовы і далей заўзята шчыраваць, сваім стараннем мацаваць дабрабыт арганізацый і прадпрыемстваў.

 

Наталья

Вилента


Архив сайта
28
2023
Март
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Год мира и созидания Минской области - 85 Единый день информирования Биометрические документы Республики Беларусь Декрет №7 Декрет №3 Отдел образования Любанского РИК Телефоны горячих линий