5
чэрвеня
2020 года, 12:12
У нядзелю работнікі
Любанскага ПМС адзначаць сваё прафесіянальнае свята – Дзень меліяратара
Прадпрыемства мае багатую гісторыю і вялікі вопыт па меліярацыі зямель. Сённяшнія працаўнікі заўзята працягваюць справу папярэднікаў, тых, хто пачынаў асушэнне, арашэнне, рэкультывацыю, павышаючы тым самым урадлівасць глебы ў гаспадарках Любаншчыны.
Калектыў, як зазначыў кіраўнік Уладзімір Жартун, зладжаны, усе намаганні накіроўвае на тое, каб забяспечыць выкананне даведзеных планаў, задач па тэхнічным доглядзе меліярацыйных сістэм раёна, рамонце, рэканструкцыі.Сярод тых, хто карыстаецца заслужаным аўтарытэтам, на каго раўняюцца маладыя кадры, галоўны інжынер Аляксандр Хацько і загадчык майстэрняў Іван Кійко. Абодва з немалым стажам працоўнай дзейнасці, тэхнічна адукаваныя, высокакваліфікаваныя. Аляксандр Уладзіміравіч арганізоўвае работу на аб’ектах. Цяпер, як ён паведаміў, па рэканструкцыі меліярацыйных сістэм «Мар’інская» ў ААТ «Палессе-агра», «Слаўкавіцкая» і Зыслаў-Дзвесніца» ў СУ «Загальскі». А Іван Уладзіміравіч кіруе працэсам рамонту тэхнікі, клапоціцца пра тое, каб усе непаладкі аператыўна ўхіляліся і агрэгаты эксплуатаваліся эфектыўна. Спецыялісты любяць сваю справу, як, без сумнення, і іншыя калегі, працаўнікі калектыву ПМС.
На здымку: (злева направа) загадчык майстэрняў Любанскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм Іван Кійко і галоўны інжынер Аляксандр Хацько.