Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
22 красавіка 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Общество
Дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры БДУ, кандыдат філалагічных навук Ігар ЗАПРУДСКІ апавядае пра жыццё і творчую спадчыну Паўла Шпілеўскага.
4 мая 2018 года, 14:52

У нас прайшоў Рэспубліканскі навукова-практычны семінар «Любаншчына на гісторыка-культурнай карце Беларусі», прымеркаваны да Года малой радзімы

 
 Мерапрыемства мела краязнаўчую накіраванасць. Яго арганізатары галоўнай мэтай ставілі аказанне навукова-метадычнай дапамогі нашаму раёну па зборы, захаванні і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны.

Пачаўся семінар з прывітальных слоў. Ад імя старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзіміра Гусакова іх агучыў дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Ігар Капылоў. Ён жа выканаў яшчэ адну прыемную місію – уручыў узнагароды нашым землякам, якія зрабілі значны ўклад у развіццё краязнаўства і сацыяльнай сферы. Граматы і падзякі розных аддзяленняў НАН Беларусі атрымалі намеснік старшыні райвыканкама Тамара Дамашэвіч, дырэктар музея народнай славы Наталля Сіняк, актыўны краязнаўца Анатоль Вялічка, настаўніца Атраднаўскай СШ Ірына Ленская і іншыя. Гэта людзі нераўнадушныя да мінулага, традыцый свайго краю, як і галоўныя ўдзельнікі семінара – вядомыя мовазнаўцы, гісторыкі, этнографы, літаратуразнаўцы. Для іх Любаншчына – сапраўдная скарбніца розных адкрыццяў. А тое, што знайшлі, вывучылі, даследавалі, навукоўцы адлюстравалі ў сваіх выступленнях. Прагучалі цікавыя даклады, прысвечаныя прозвішчам жыхароў Любаншчыны, паходжанню назваў населеных пунктаў, ваенным падзеям, прааналізаваны асаблівасці гаворкі, абрадаў і традыцый мясцовага насельніцтва, творчасці знакамітых ураджэнцаў раёна Паўла Марціновіча, Паўла Шпілеўскага і г.д. Наш зямляк Мікалай Крывальцэвіч, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук, распавёў пра старажытнае мінулае краю над ракой Арэсай, спасылаючыся на вынікі сваіх жа археалагічных даследаванняў.

 Акрамя сталічных навукоўцаў, шмат змястоўнай інфармацыі данеслі да прысутных педагогаў, бібліятэкараў і інш. начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Васілій Каткавец, дырэктар Любанскага музея Наталля Сіняк, загадчык аддзела па арганізацыйна-метадычнай рабоце РЦК Сяргей Выскварка. Кожнае выступленне, без сумнення, знайшло жывы водгук. А ўвогуле мерапрыемства стала яскравым пацвярджэннем таго, што Любаншчына – сапраўды адметны рэгіён і на гісторыка-культурнай карце рэспублікі займае сваё пачэснае месца.

 

Наталья

Вилента


Архив сайта
22
2019
Апрель
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
2-е европейские игры Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК