Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю-Продам
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
19 ліпеня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Общество
18 кастрычніка 2018 года, 08:22

У мінулую нядзелю, 14 кастрычніка, калі праваслаўныя вернікі святкуюць Пакровы, надзвычай цёплая атмасфера панавала ў Сороцкім сельскім Доме культуры

 
Тут праходзіла свята, прымеркаванае да Дня маці. На пачатку яго чатыром шматдзетным маці – Вользе Панянковай, Надзеі Крупяньковай, Ірыне Каратчэня і Алене Алымавай – былі ўручаны Падзячныя лісты ад упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Любанскага райвыканкама і тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Са святочнай сцэны ім і ўсім прысутным у зале жанчынам зычылі ўсяго найлепшага, у тым ліку мацярынскага шчасця, дабрабыту, радасці, кіраўнікі вышэйназваных арганізацый – Наталля Рабая і Тамара Плютава. Далучыўся да віншаванняў і ўручыў падарункі ўзнагароджаным старшыня савета Любанскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Мікалай Кукраш.

Затым адбыўся вялікі, можна сказаць, феерычны канцэрт Беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі «Свята» пад кіраўніцтвам Анатоля Кашталапава. Яркая праграма выступлення, у якой спалучаліся народныя музыка, песні і танцы ў выкананні прафесіянальных выканаўцаў, надала мерапрыемству асаблівы каларыт і ўзнёсласць, стварыла незабыўную атмасферу радасці і задавальнення. Гледачы ў сваю чаргу адарылі артыстаў шчодрымі апладысментамі.


 
Елена

Радкевич


Архив сайта
19
2019
Июль
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
2-е европейские игры Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК