Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю-Продам
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
16 верасня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Общество
11 верасня 2019 года, 06:13

У межах акцыі «Адзіны дзень бяспекі» любанчанам нагадалі пра неабходнасць захавання правіл аховы працы

Па ўсёй краіне з 1 па 10 верасня прайшла акцыя «Адзіны дзень бяспекі». У ходзе яе на Любаншчыне праведзена шэраг прафілактычных мерапрыемстваў, мэта якіх – сумеснымі намаганнямі фарміраваць у грамадстве культуру бяспекі жыццядзейнасці.

Асаблівая ўвага была нададзена адукацыйна-выхаваўчай рабоце з падрастаючым пакаленнем. Ва ўстановах адукацыі ладзіліся сустрэчы з прадстаўнікамі экстранных служб, што распавядалі навучэнцам пра правільныя паводзіны і недапушчэнне надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў і г.д.

У працоўных калектывах у рамках акцыі праведзены «Дзень аховы працы». Перад работнікамі жыллёва-камунальнай гаспадаркі, СУ «Загальскі», ПМК-201 і іншых арганізацый выступілі спецыялісты ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. У прыватнасці, у чарговы раз была агучана інфармацыя пра неабходнасць захавання тэхналагічнай бяспекі, няўхільнага выканання правіл аховы працы. У адваротным выпадку гэта можа прывесці да сумных вынікаў.

Сустрэча з работнікамі ЖКГ.

На жаль, сёлета ў нашым раёне мелі месца няшчасныя выпадкі, у выніку якіх траўміравана дзесяць чалавек, у тым ліку тры (працаўнікі адкрытых акцыянерных таварыстваў «Забалацкі», «Рачэнь», «Урэцкі») атрымалі вытворчыя траўмы з цяжкім зыходам. Летась за аналагічны перыяд такі быў адзін, а ўвогуле пацярпелі на прадпрыемствах пяць грамадзян.

Засяроджана ўвага на абавязковым праходжанні медыцынскіх аглядаў. Як высвятляецца падчас маніторынгаў, у шэрагу арганізацый парушаецца іх тэрмін. А ў ААТ «Асавец-агра», «БВА», «Юрковічы», «Палессе-агра», «Урэцкі», КСУП «Эксперыментальная база «Любанская», сельгасфіліяле «Гарадзяцічы» ААТ «Любанскі райаграсэрвіс» увогуле практычна ўсе работнікі будаўнічых участкаў, майстэрняў і інш. не прайшлі медагляд. Таксама знаходзяцца і іншыя недапрацоўкі. Так, удзельнікамі мабільнай групы па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні выканання заканадаўства аб ахове працы за 2019 год здзейснена 65 выездаў у арганізацыі раёна, у выніку іх выяўлены і прапанаваны для ўхілення 772 парушэнні, у тым ліку 507 – у аграпрамысловым комплексе.

Падчас акцыі тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва таксама арганізоўваліся мерапрыемствы з удзелам адзінокіх і адзінока пражываючых людзей. Карацей кажучы, былі ахоплены ўсе ўзроставыя катэгорыі, каб у чарговы раз нагадаць пра правілы бяспечных паводзін і пра тое, што няма нічога больш каштоўнага, чым уласнае здароўе і жыццё.

На верхнім здымку: падчас акцыі «Адзіны дзень бяспекі» ўрокі бяспекі ў пачатковых класах правялі прадстаўнікі экстранных служб.

Наталья

Вилента


Архив сайта
16
2019
Сентябрь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Выборы-2019 2-е европейские игры Декрет №7 Тема недели Декрет №3 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК