У другі раз па ініцыятыве Любанскай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» ва ўзаемадзеянні з райкамам ГА «БРСМ» праведзены велапрабег, прымеркаваны да Дня Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, які адзначаўся 13 мая | Общество | Голас Любаншчыны
ru
Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 55-5-62,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
19 жніўня 2018 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Общество
15 мая 2018 года, 08:26

У другі раз па ініцыятыве Любанскай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» ва ўзаемадзеянні з райкамам ГА «БРСМ» праведзены велапрабег, прымеркаваны да Дня Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, які адзначаўся 13 мая

 Звыш сарака юных і дарослых любанчан далучыліся да гэтай акцыі, некаторыя нават цэлымі сем’ямі. Удзельнікі велапрабегу са сцягамі праехалі ад райвыканкама па вуліцах Савецкай, Баравіка, Калініна і Першамайскай (у бок бальніцы) і прыпыніліся каля шматпавярховых дамоў №68 і 70, дзе нядаўна абуладкавана пляцоўка для заняткаў варкаўтам. Там веласіпедыстаў чакаў сюрпрыз. Па запрашэнні раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» у Любань завіталі прадстаўнікі федэрацыі па варкаўту з горада Салігорска, якія правялі майстар-клас, а затым прапанавалі ўсім жадаючым патрэніравацца ў выкананні некаторых фізічных практыкаванняў. Асабліва зацікавіліся падлеткі, для іх гэта была цудоўная магчымасць атрымаць урок ад прафесіяналаў.



Наталья

Вилента


Свежие новости
Больше новостей
Архив сайта
19
2018
Август
Как вы планируете провести свой отпуск?
Свежие новости
Больше новостей
Урожай-2018 2-е европейские игры Год малой родины Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК