Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
22 сакавіка 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Общество
12 ліпеня 2018 года, 12:44

У чарговы раз па міжнародным абмене на базе аздараўленчага лагера «Арэса» адпачывалі рабяты з Някрасаўскага раёна

 
  У чарговы раз па міжнародным абмене на базе аздараўленчага лагера «Арэса» на працягу дванаццаці дзён адпачывалі рабяты (15-17-гадовыя актывісты, выдатнікі, пераможцы разнастайных конкурсаў, спаборніцтваў) з Някрасаўскага раёна Яраслаўскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

  На развітанне з Любаншчынай яны сустрэліся з кіраўніцтвам раёна, каб падзяліцца ўражаннямі. Юнакі і дзяўчаты наперабой расказвалі, як бавілі час, дзе пабывалі, што пабачылі, чым асабліва здзіўлены, задавалі свае пытанні. Атрымаўся сапраўды жывы дыялог.

Так, расійскія падлеткі цікавіліся наконт навядзення парадку на зямлі ў нашым рэгіёне, паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі, наяўнасці ў іх бюджэтных месц, размеркавання пасля атрымання адукацыі і г.д. Кіраўнікі раённага выканаўчага камітэта Сяргей Казецкі і райсавета дэпутатаў Андрэй Драбудзька, намеснік старшыні райвыканкама Тамара Дамашэвіч, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Таццяна Каравацкая, дырэктар музея народнай славы Наталля Сіняк далі вычарпальныя адказы на ўсе пытанні, давялі шмат змястоўнай інфармацыі пра развіццё нашага рэгіёну, планы на будучыню і запрасілі наведвацца ў край над ракой Арэсай разам з бацькамі, сябрамі, каб яшчэ больш уведаць яго традыцыі, гісторыю і г.д.

 Напрыканцы сустрэчы юнакі і дзяўчаты атрымалі падарункі і салодкія пачастункі. Дарэчы, рабяты прызналіся, што такіх смачных цукерак, а яшчэ марожанага, як у нас, на іх радзіме няма. Таму падчас прабывання на Любаншчыне яны з задавальненнем ласаваліся гэтымі прысмакамі і набылі ў якасці прэзентаў для сваіх блізкіх.

 Да слова, пазнаёміцца расійскія падлеткі паспелі не толькі з нашым раёнам, для іх арганізоўваліся разнастайныя экскурсіі – у Нясвіж, Брэст і інш., кожны дзень быў надзвычай насычаны. І пакідалі яны «Арэсу» крыху стомленыя, але вельмі задаволеныя, іх твары свяціліся ад шчырых усмешак падзякі.

 

 

Наталья

Вилента


Свежие новости
Больше новостей
Архив сайта
22
2019
Март
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Свежие новости
Больше новостей
2-е европейские игры Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК