Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю-Продам
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
22 жніўня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Общество
31 ліпеня 2018 года, 13:49

Супрацьлеглыя прыклады гаспадарання

 
 Пытанне добраўпарадкавання населеных пунктаў было і застаецца надзённым. А ў Год малой радзімы яно асабліва актуальна. Неабходна паклапаціцца пра парадак паўсюдна. А зрабіць гэта можна толькі агульнымі намаганнямі. Гападары прыватных дамоў, работнікі прадпрыемстваў, арганізацый павінны дбаць пра чысціню, даглядаць прылягаючую тэрыторыю да прысядзібных участкаў, вытворчых і адміністрацыйных будынкаў. Дастаткова адзін раз плённа папрацаваць, навесці належны парадак, а затым яго проста пастаянна падтрымліваць. І пытанняў не будзе ўзнікаць.


 А на сёння яны, на жаль, маюцца. Гэта паказала рэйдавая праверка, праведзеная сумесна з прадстаўнікамі райвыканкама і раённага цэнтра эпідэміялогіі і гігіены. Пабывалі на розных вуліцах Любані і пабачылі як станоўчыя прыклады, так і адмоўныя. Апошнія, у прыватнасці, мелі месца на вуліцы Леніна, дзе каля асобных дамоў даўно ўжо пара падкасіць траву, а гаспадары быццам і не заўважаюць таго. Шмат заўваг выказана і падчас наведвання вул. Лышчэні, адной са старэйшых у райцэнтры. Побач з многімі дварамі складзіраваны будаўнічыя матэрыялы, прычым па ўсім відаць, што ўжо не першы тыдзень. Ды і падкоска там таксама патрабуецца.

 У раёне прыватнай забудовы за бальніцай у большасці сваёй, трэба аддаць належнае гаспадарам, пануе парадак. Але ўсё ж такі лыжка дзёгцю ў бочку з мёдам была дабаўлена. У пачатку вуліцы Маладзёжнай (насупраць дома №1) недагледжаны ўчастак. Там няма пабудоў, але ўласніка ніхто вызваляў ад таго, каб наводзіць парадак. А пустазелле, дарэчы, ужо да паловы паркана вырасла. У такім жа занядбаным стане і сядзіба па вул. Лясной, 1


 Удзельнікамі рэйду выказаны нараканні і на несвочасовасць падкоскі тэрыторыі работнікамі жыллёва-камунальнай гаспадаркі (вул. Сацыялістычная), ДЭУ-64 (дарогі па вул. Баравіка). У той жа час са станоўчага боку адзначаны Любанскі філіял ААТ “Слуцкі сыраробны камбінат”, крухмальны завод, дзе навядзенню парадку, азеляненню тэрыторыі ўдзяляецца асабліва вялікая ўвага.

 Вядома, дрэнных прыкладаў куды менш, чым добрых. Але іх увогуле не павінна быць. Задача жыхароў раёна прыкласці ўсе намаганні, каб кожны куточак радаваў вока, каб не сорамна было перад тымі, хто наведваецца на гасцінную любанскую зямлі і, канешне ж, перад уласным сумленнем.


 (У наступных нумарах газеты мы працягнем друкаваць фотаздымкі са станоўчымі і добрымі прыкладамі).

 

Архив сайта
22
2019
Август
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Выборы-2019 2-е европейские игры Декрет №7 Тема недели Декрет №3 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК