Погода:
Курсы валют:
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
Отдел рекламы и маркетинга
(8-017-94) 68-1-30

Предложить новость
30 сакавіка 2023 года
Главная  /  Новости  /  Общество
31 ліпеня 2018 года, 16:44

Пра падтрымку для асаблівых сем’яў

 
 
На мінулым тыдні ў старым будынку раённага выканаўчага камітэта па ініцыятыве сацыяльная службы адбыўся семінар на тэму “Сацыяльная падтрымка сем’яў выхоўваючых дзяцей-інвалідаў”. Запрасілі на яго бацькоў або прадстаўнікоў непаўналетніх любанчан і жыхароў раёна, што маюць сур’ёзныя праблемы са здароўем, каб расказаць пра розныя віды дапамогі, на якую тыя могуць разлічваць.

З першым з іх прысутных пазнаёміла загадчыца аддзялення дзённага прабывання інвалідаў ТЦСАН Таццяна Ашуйка. Яна падрабязна спынілася на паслугах, што прадастаўляе тэрытарыяльны цэнтр. У прыватнасці, расказала пра “Сацыяльную перадышку”, якой могуць скарыстацца бацькі дзіця-інваліда ва ўзросце ад 4 да 18 гадоў, якому патрэбны звычайны догляд. Асноўная мэта такой паслугі – даць апякунам магчымасць крыху адпачыць, вырашыць некаторыя сямейна-бытавыя пытанні. За “Перадышкай” можна звярнуцца кожную другую суботу месяца з 8.00 да 12.00 на працягу ад аднаго да чатырох гадзін. Акрамя таго, калі ёсць такая патрэба, дапамагчы бацькам можа і няня. Яе паслугі прадастаўляюцца як аднаразова на адпаведны перыяд, так і на пастаяннай аснове. Для падлеткаў, якім ужо споўнілася 14 гадоў, больш за дзесяць гадоў дзейнічае сацыяльны праект “Працуем адпачывая”: хлопцы і дзяўчаты вырабляюць тэкстыльную прадукцыю на продаж, зразумела, атрымліваючы заработную плату. Яшчэ адным з накірункаў работы з’яўляецца сумесная ініцыятыва ТЦСАН, цэнтра карэкцыйна развіваючаючага навучання і рэабілітацыі і Беларускай асацыацыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам (БелАДДІіМІ) аб рэалізацыі мноства цікавых ідэй. Гэта і майстар-класы, і круглыя сталы, і спартландыі і мноства іншых мерапрыемстваў, што ладзяцца для рабят з праблемамі са здароўем. Таццяна Мікалаеўна да таго ж нагадала, што ў тэрытарыяльным цэнтры можна скарыстацца і сацыяльна-рэабілітацыйнымі паслугамі, у тым ліку атрымаць тэхнічныя сродкі рэабілітацыі, кансультацыю ў псіхолага. Усе прысутныя на сустрэчы атрымалі больш падрабязную інфармацыю па садейнічанню, што аказвае ТЦСАН, з раздатачнага матэрыялу, які падрыхтавалі спецыялісты дзяржаўнай установы.

Загадчыца сектарам матэрыяльна-бытавога забеспячэння ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна Котава засяродзіла ўвагу запрошаных на матэрыяльнай падтрымцы. Яна распавяла пра чатыры віды дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі, на якія могуць разлічваць сем’і, што выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. Да іх адносяцца: штомесячная сацыяльная дапамога (ажыццяўляецца даплата да бюджэта пражытачнага мінімума, калі сярэднедушавы даход членаў сям’і яму не адпавядае); аднаразовая сацыяльная дапамога ў сувязі з цяжкім матэрыяльным становішчам з-за стыхійнага бедства, працяглай хваробы, набыцця дарагіх лекаў, або правядзення аперацый і г.д.; забеспячэнне бясплатным харчаваннем дзяцей першых двух гадоў жыцця; пакрыццё затрат на набыццё падгузнікаў для дарослых з першай групай інваліднасці і дзяцей з чацвёртай ступенню страты здароўя. Расказала Таццяна Міхайлаўна і пра тое, як атрымаць сямейны капітал, права на які з’яўляецца пасля нараджэння трэцяга дзіця, а таксама пра тое, на што можна будзе выдаткаваныя сродкі патраціць.

Не менш інфармацыйным стала і выступленне загадчыцы педыятрычным аддзяленнем паліклінікі цэнтральнай райбальніцы Святланы Зіганшынай, якая падрабязна раказала пра магчымасці медыцынскай рэабілітацыі дзяцей з інваліднасцю. Як паведаміла Святлана Сцяпанаўна, у нашым раёне пражываюць 112 сем’яў, што выхоўваюць 116 дзяцей-інвалідаў. І, на жаль, іх колькасць з кожным годам павялічваецца. Аднак, адзначыла медык, кожны чалавек мае права на нармальнае жыццё, і недаацэнваць рэабілітацыйныя мерапрыемствы і эфект ад іх не варт. Комплекс мер па аднаўленню ўключае ў сябе не толькі медыцынскую дапамогу, але і сацыяльна-бытавую, псіхалагічную, карэкцыйна-педагагічную і сацыакультурную. Больш падрабязна загадчыца аддзяленнем спынілася менавіта на медыцынскай. Святлана Сцяпанаўна адзначыла, что для кожнага дзіця распрацоўваецца індывідуальны план, у які ўваходзяць і своечасовыя абследаванні, і спецыяльныя заняткі, працэдуры (у тым ліку і фізіятэрапеўтычныя), і медыкаментознае лячэнне. У першую чаргу рэабілітацыю можна прайсці на базе цэнтральнай райбальніцы, але пры неабходнасці таксама накіроўваюць у профільныя медыцынскія ўстановы розных узроўняў.

Зразумела, што цяжкае захворванне ў дзіця – цяжкае выпрабаванне для бацькоў, для якіх важнай становіцца не толькі медыцынская, сацыяльная або матэрыяльная дапамога, а і маральная. Таму не дзіўна, што на семінар запрасілі благачыннага Любанскай царкоўнай акругі пратаіерэя Аляксандра Драгуна, які падзяліўся сваім пунктам гледжання на пытанне сацыялізацыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў грамадстве. Пасля заканчэння сустрэчы ў многіх прысутных узнікла жаданне звярнуцца за духоўнай падтрымкай, і для кожнага з іх знайшліся патрэбныя словы, якія, як вядома могуць вылечваць калі не цялесныя хваробы, то душэўныя.

Напрыканцы мерапрыемства старшыня Любанскай пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам” Святлана Пракаповіч расказала пра дзейнасціь пярвічкі і прапанавала далучыцца да асацыяцыі новых членаў.

Падагульніла вынікі семінара дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Тамара Плютава, якая прапанавала ўсім жадаючым задаваць існуючыя пытанні і пастаралася як мага больш падрабязна на іх адказаць

.

 

Светлана

Кривальцевич


Архив сайта
30
2023
Март
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Год мира и созидания Минской области - 85 Единый день информирования Биометрические документы Республики Беларусь Декрет №7 Декрет №3 Отдел образования Любанского РИК Телефоны горячих линий