Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
22 красавіка 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Общество
19 сакавіка 2019 года, 07:59

Па выніках вялікай размовы з Прэзідэнтам - Праблема будзе вырашана

 
 
“Вялікая размова з Прэзідэнтам”, што адбылася напачатку вясны, ускалыхнула мноства пытанняў, якія паступілі не толькі ад прадстаўнікоў беларускіх і замежных сродкаў масавай інфармацыі, а і ад простых грамадзян. Больш за сем гадзін цягнулася размова, па выніках якой былі прыняты шэраг рашэнняў і дадзены даручэнні органам улады розных узроўняў, у тым ліку і па зваротах.

Жыхары нашага раёна таксама не засталіся ўбаку ад Размовы і скарысталіся магчымасцю задаць кіраўніку дзяржавы надзённыя пытанні. Так, шматдзетная маці з Заельнага Асавецкага сельсавета паскардзілася на тое, што ёй і шасці дзецям адмаўляюць у прадастаўленні жылля. Зразумела, такую заяву не пакінулі без увагі і даручылі разабрацца, у чым справа. Як высветлілася, у райвыканкаме не адмаўлялі жыхарцы Заельнага ў паляпшэнні жыллёвых умоў праз набыццё або будаўніцтва жыллёвых памяшканняў. Згодна са спісам чарговасці шматдзетных сем’яў жанчыне прапанавалі другі з варыянтаў. Сёмага сакавіка заяўніца падала адпаведную заяву і плануе будаваць дзве кватэры: адна- і двухпакаёвыя. Да таго ж у бягучым годзе запланаваны ўвод у эксплуатацыю двух шматкватэрных жылых дамоў. Такім чынам, праблема ў даволі хуткім часе можа быць вырашана.

 

 

 

Архив сайта
22
2019
Апрель
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
2-е европейские игры Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК