Погода:
Курсы валют:
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
Отдел рекламы и маркетинга
(8-017-94) 68-1-30

Предложить новость
1 снежня 2022 года
Главная  /  Новости  /  Общество
27 ліпеня 2020 года, 13:35

На Любаншчыне ў жніўні пройдуць спаборніцтвы сярод паляўнічых і рыбаловаў

Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў (БТПР) зацвердзіла план правядзення спаборніцтваў па паляўніча-стралковым шматбор’і і лоўлі рыбы.


Згодна з ім, на Любаншчыне лепшых у стральбе з паляўнічай зброі выберуць 1 жніўня. Месцам дзеі традыцыйна стане цір Рэдкавіцкай паляўнічай дачы. Дарэчы, па стане на 1 ліпеня на ўліку ў дазваляльнай сістэме раённага аддзела ўнутраных спраў састаяць 463 уладальнікі гладкаствольнай паляўнічай зброі.


А 15 жніўня на Любанскім вадасховішчы пройдуць міжраённыя спаборніцтвы па лоўлі рыбы. Іх удзельнікам прапануюць паказаць сваё майстэрства ва ўменні лавіць рыбу летняй паплавочнай вудай. За перамогу паспаборнічаюць прадстаўнікі Любанскай, Старадарожскай і Капыльскай раённых арганізацыйных структур БТПР.

Дарья

Рябцева


Архив сайта
1
2022
Декабрь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Минской области - 85 Год исторической памяти Биометрические документы Республики Беларусь Декрет №7 Декрет №3 Отдел образования Любанского РИК Телефоны горячих линий