Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю-Продам
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
16 верасня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Общество
6 жніўня 2019 года, 13:50

На Любаншчыне павялічылася ўдзельная вага сацыяльных аб'ектаў, адаптаваных для наведвання інвалідамі

Аб рэалізацыі на Любаншчыне падпраграмы «Безбар’ернае асяроддзе жыццядзейнасці інвалідаў і фізічна аслабленых асоб» Дзяржаўнай праграмы аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва на 2016-2020 гады на пасяджэнні райвыканкама распавяла намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Тамара Дамашэвіч.

Яна зазначыла, што ў нас пражывае 2 280 чалавек з інваліднасцю, у тым ліку дзяцей – 132. І, вядома, усе яны маюць права на забеспячэнне аднолькавых магчымасцей з астатнімі жыхарамі. Таму галоўнай мэтай названай падпраграмы і з’яўляецца стварэнне даступнага асяроддзя для павышэння ўзроўню жыцця гэтай катэгорыі грамадзян.

Зацверджаны план мерапрыемстваў, наладжана міжведамаснае ўзаемадзеянне па яго рэалізацыі. Дзякуючы чаму ўдзельная вага сацыяльных аб'ектаў, адаптаваных для наведвання інвалідамі, за апошнія гады павялічылася. Так, летась пры плане дзесяць абуладкавана дванаццаць іх, сёлета з вызначаных васьмі – на шасці работы ўжо завершаны.

Разам з тым Тамара Мікалаеўна агучыла і некаторыя недапрацоўкі. У выніку праведзенага ў бягучым годзе маніторынгу выяўлена 138 праблем даступнасці для інвалідаў-калясачнікаў, з парушэннямі слыху, дзяцей-інвалідаў і інш. Ёсць заўвагі па частцы існуючага жыллёвага фонду, некаторых сацыяльных аб’ектах, дзе да патрэб фізічна аслабленых асоб не прыстасаваны ўваходы, лесвіцы, месцы агульнага карыстання.

 

Наталья

Вилента


Архив сайта
16
2019
Сентябрь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Выборы-2019 2-е европейские игры Декрет №7 Тема недели Декрет №3 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК