+375-29-194-77-56.
Як расказала ўрач-эпідэміёлаг
раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Наталля Лапанік, па стане на 13
лістапада за кошт рэспубліканскага, мясцовага бюджэтаў, а таксама
за сродкі прадпрыемстваў і арганізацый прышчэплены ўжо 10 699 любанчан,
альбо 87% ад неабходнай колькасці.
Масава праводзіцца вакцынацыя наступных катэгорый грамадзян: дзяцей ва
ўзросце ад трох гадоў і дарослых з хранічнымі захворваннямі (прышчэпкі атрымалі
4 824 чалавек), асоб ва ўзросце ад 65 гадоў (2 364), школьнікаў (1 032). Актыўна ўключыліся
ў прышчэпачную кампанію медработнікі (680), работнікі ўстаноў адукацыі (386),
гандлю і грамадскага харчавання (420), жыллёва-камунальнай гаспадаркі,
энергазабеспячэння, сувязі (102).
Як паведамлялася раней, для стварэння імуннай праслойкі і папярэджання
эпідэміі неабходна вакцынаваць не менш за 40 працэнтаў насельніцтва раёна. На
Любаншчыне гэта без малога 12 300 грамадзян.
Рябцева