Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю-Продам
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
14 кастрычніка 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Общество
16 жніўня 2018 года, 12:32

Моладзь – пульс краіны

 
 Удзел у форуме прынялі прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў краіны. Ад Любаншчыны былі намеснік страршыні райвыканкама Тамара Дамашэвіч і выконваяючая абавязкі начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Таццяна Аляксеева.

 Яны распавялі, што падчас семінару наведалі шэраг аб’ектаў: метызны завод; Рэчыцкую гімназію, на базе якой функцыянуе ваенна-патрыятычны цэнтр спецыяльнай падрыхтоўкі дапрызыўнай моладзі “Скіф”, дзе займаюцца рабяты з шэрагу раёнаў; цэнтр творчасці дзяцей і моладзі; адкрытае акцыянернае таварыства “Рэчыцадрэў, дзе маецца станоўчы вопыт настаўніцтва, і іншыя. Пасля ўдзельнікі пазнаёміліся з рэспубліканскай выставай, прысвечанай сучасным метадам работы з моладдзю ў рэгіёнах Беларусі, і на пленарным пасяджэнні абмеркавалі шырокі спектр пытанняў, якія так ці інакш датычаць асноўнай тэмы. Сваімі меркаваннямі наконт удасканалення маладзёжнай палітыкі падзяліліся глава Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава, міністр адукацыі Ігар Карпенка.

 Як зазначыла Т.М. Дамашэвіч: “Усе выказаныя на форуме думкі вельмі правільныя і своечасовыя. Сапраўды, дзейнасць з падрастаючым пакаленнем павінна быць у прыярытэце. Бо ад таго, якімі выхаваем нашых дзяцей, такая чакае будучыня.Моладзь жа — гэта, можна сказаць, пульс краіны, якраз тая сацыяльна актыўная частка насельніцтва, якая нясе новыя ідэі і думкі; а прымяненне іх, без сумнення, можа дапамагчы развіццю эканомікі, сацыяльнай палітыкі краіны і тых сфер, дзе сёння патрэбны сучасныя і цікавыя ідэі.


 Праведзены рэспубліканскі семінар-практыкум, безумоўна, стане добрым штуршком для ўкаранення ў рэгіёнах новых форм і метадаў работы з мэтай удасканалення маладзёжнай палітыкі. Тым больш асноўныя накірункі, над якімі неабходна працаваць асабліва плённа вызначаны. Гэта, па-першае, фарміраванне сацыяльна актыўнай асобы маладога чалавека, па-другое, прафарыентацыя школьнікаў, па-трэцяе, падтрымка таленавітых і адораных рабят, па-чацвёртае, стварэнне ўмоў для эфектыўнага прафесіянальнага іх станаўлення, развіцця маладзёжнага прадпрымальніцтва, арганізацыя другаснай занятасці. Таксама ў ліку ключавых напрамкаў вызначаны грамадзянска-патрыятычнае і маральнае выхаванне, фізкультурна-аздараўленчы рух, прафілактыка злачынстваў і правапарушэнняў у падлеткавым асяродку.

 У нашым раёне маецца нямала станоўчых прыкладаў, склаліся добрыя традыцыі па рабоце з дзецьмі і моладдзю. Але, вядома, ёсць яшчэ і рэзервы для ўдасканалення. Таму будзем іх скарыстоўваць і будаваць сістэму дзейнасці ўсіх зацікаўленых арганізацый у адпаведнасці з патрабаваннямі часу”.

 

Наталья

Вилента


Архив сайта
14
2019
Октябрь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Выборы-2019 2-е европейские игры Декрет №7 Тема недели Декрет №3 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК