Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю-Продам
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
13 лістапада 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Общество
21 кастрычніка 2019 года, 10:36

Маладых спецыялістаў прывіталі ў Любанскай ЦРБ

Сярод шматлікіх мерапрыемстваў, што ладзяцца ў раённай цэнтральнай бальніцы, асаблівае месца займае пасвячэнне ў прафесію. Такім чынам прымаюцца ў вялікі калектыў медработнікаў маладыя спецыялісты.

Сёлетняе папаўненне Любанскай ЦРБ – гэта 24 выпускнікі вышэйшых і сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі. Па іх шчырым прызнанні, яны абралі справу па поклічы сэрца, каб дапамагаць людзям пераадольваць хваробы і папраўляць самаадчуванне. Вітаючы маладых калег, намеснік галоўнага ўрача Кацярына Федасеева пажадала ім плёну ў працы, не расчаравацца ў зробленым выбары і стаць годнымі пераемнікамі сваіх настаўнікаў.


Па традыцыі маладым спецыялістам прапанавалі паўдзельнічаць у гульні «МегаМед». Яны раздзяліліся на дзве каманды «Адрэналін» і «Вясёлыя пілюлі» і пры падтрымцы вопытных медработнікаў – урача УГД-дыягностыкі Паўла Нарэйкі і галоўнай медсястры Марыі Кійко – спаборнічалі ў разгадванні загадак, прыказак і прымавак, якія былі зашыфраваны ў рэбусы, кіданні дроцікаў і іншых конкурсах. Па вынікаў усіх іх удзельнікі набралі аднолькавую колькасць балаў. «Перамагла дружба!», – адзначыла старшыня прафсаюзнага камітэта Алена Бялькевіч. І заклікала пачынаючых медыкаў заўсёды быць наперадзе – і ў рабоце, і ў грамадскіх справах. А пасля разам з Кацярынай Аляксандраўнай уручылі ім дыпломы маладых спецыялістаў.



Акрамя добрых слоў і шчырых пажаданняў, для іх прагучала і некалькі прыгожых песень у выкананні Вікторыі Васілеўскай, Вікторыі Салавей і Мікіты Ясючэні.


Архив сайта
13
2019
Ноябрь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Выборы-2019 2-е европейские игры Декрет №7 Тема недели Декрет №3 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК