Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
25 красавіка 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Общество
5 ліпеня 2018 года, 13:32

Любанчане адзначылі Дзень Незалежнасці

 
 Семдзесят чатыры гады жыцця без вайны… Не адно пакаленне ўжо вырасла пад мірным небам. Ды, бадай, у кожнай сям’і ёсць што расказаць пра падзеі тых далёкіх часоў, і памяць жыве. Як і пачуццё ўдзячнасці мужным барацьбітам, якія выстаялі, не скарыліся і перамаглі. Далі шанц нашчадкам на шчаслівае будучае, а краіне – на незалежнасць. 3 ліпеня – сапраўды  ўсенароднае свята, і гулялі яго, як заўжды, з размахам, не зважаючы на дрэннае надвор’е.


 У парку культуры і адпачынку святочная праграма стартавала а палове дзясятай гадзіны раніцы. Зайграла музыка, адчыніліся кропкі грамадскага харчавання, абуладкаваліся на месцах дзіцячыя атракцыёны і гандляры салодкіх пап-корна і ваты. Хутка запрасілі да сябе ў госці першых наведвальнікаў і гаспадары тэматычных падворкаў – удзельнікаў агляду-конкурсу «Мой гонар – родны край!», што, як грыбы пасля дажджу, павырасталі каля адкрытай танцпляцоўкі.



 Кожны з іх непадобны на іншы. Што і казаць, пастараліся на славу: хапіла і фантазіі, і майстэрства. Так, культработнікі Рачэнскага сельскага Савета здзівілі любанчан і гасцей раённага цэнтра вясельным абрадам (на здымку). Кожны з наведвальнікаў мог павіншаваць «маладых» з такой важнай падзеяй, а таксама паспытаць традыцыйных беларускіх страў і напояў са святочнага стала.


 З сялянскім побытам прапа-навалі пазнаёміцца і прадстаўнікі Тальскага сельсавета. Асаблівую ж цікавасць падворак выклікаў у аматараў рыбалоўства. Сам ён уяўляў сабой хаціну рыбака, зацягнутую сеткай, аздобленую вырабамі народных умельцаў адпаведна выбранай тэматыцы. Частавалі наведвальнікаў таксама тым, на што багаты рэкі ды азёры Беларусі.


 Як жылі вяскоўцы якіх пяцьдзясят-шэсцьдзясят гадоў та-му, яскрава ўявілі асавецкія ўмельцы. Печ, што займала пачэснае месца ў хаце, калаўрот ля яе, нават даматканыя кілімкі на «падлозе» – усё як мае быць. Ну і, зразумела, стол з прысмакамі ды пітвом.


 Пастараліся і камунараўцы. Цэнтральнае месца імправі-заванай сядзібы ад сельсавета заняў каразель, вакол якога размясціліся накрытыя ручнікамі сталы з падарункамі лясоў, лугоў, садоў ды палёў. Духмяныя травы, саленні і нарыхтоўкі на зіму, садавіна ды агародніна – частавалі ўсіх ад душы.

 А вось прадстаўнікі Сароцкага сельсавета вырашылі зарэгінальнічаць і стылізавалі свой падворак пад піянерскі пакой. Чырвоныя гальштукі, вымпелы, горны, барабан – мелася ўсё неабходнае, каб адчуць сябе паўнапраўным членам дружыны. Жадаючыя, якіх хапала, на памяць рабілі фотаздымкі з тантамарэскай. Роставыя фігуры з выявамі дзяўчынкі і хлопца – піянераў – маглі прымераць на сябе наведвальнікі тэматычнай выставы.


 Ведаюць, чым зацікавіць любанчан і гарпасялкоўцы. Падворак Урэцкага сельсавета быў больш падобны на стаянку войскаў. Полаг цёмна-зялёнага шатра ў стылі мілітары быў гасцінна падняты, а ўнутры наведвальнікаў чакалі стравы і закускі ваенна-палявой кухні. Але і на ўваходзе было на што паглядзець і што патрымаць. Выстава зброі часоў Вялікай Айчыннай надоўга прыкоўвала ўвагу гасцей. Кожны, хто заходзіў за агароджу, хацеў патрымаць у руках рэвальвер сістэмы наган, пісталеты Макарава і ТТ, вінтоўкі Мосіна, ППШ, кулямёт і знакаміты на ўвесь свет АК-47. Апошні, дарэчы, некаторыя нават спрабавалі разабраць і сабраць. Іншымі словамі, цікава было ўсім: і дзецям, і дарослым.

 Не паспелі першыя наведвальнікі пазнаёміцца з усімі прадстаўленымі падворкамі, як на танцпляцоўку ўсіх паклікала святочная музычная ўрачыстасць «Радзімая Радзіма». Удзельнікі мясцовай самадзейнасці так стараліся, што сваімі песнямі і танцамі разагналі хмары над паркам. І такім часовым прасветам скарысталіся любанчане, што выйшлі на танцпляцоўку. Тым больш што ў хуткім часе канцэрт працягнуў духавы аркестр дзіцячай школы мастацтваў. «Святочны дывертысмент» закружыў танцораў і слухачоў у вальсе, вядомых эстрадных мелодыях.


 Не было калі сумаваць і дзецям. Як пісалася раней, для іх, з невялікімі перапынкамі праз дождж, працавалі надзьмутая горка і батут, гандлявалі прысмакамі, чакалі сваіх вадзіцеляў малень-кія машынкі ды квадрацыклы. Стараліся і педагогі цэнтра дзіцячай творчасці, якія арганізавалі для рабят гульнёва-забаўляльную праграму «Святочная круцель». Не забылі работнікі ЦДТ і цудоўныя рознакаляровыя фарбы: вясёлы і арыгінальны грым хутка ўпрыгожыў не адзін дзіцячы твар. Кожны мог знайсці занятак па душы і па магчымасцях.

 А ўжо вечарам арганізатары свята запрасілі ўсіх жадаючых прыняць удзел у маладзёжнай дыскапраграме «Non – stop!», што працягнулася канцэртам «Пад купалам зорных нябёсаў Радзімы». Мелодыі на любы густ змянялі адна адну, а танцпляцоўка не пуставала.

 Завяршылася маштабнае мерапрыемства рэспубліканскай грамадскай акцыяй «Спяваем Гімн разам!», напрыканцы якой начную цемру над горадам разагналі яскравыя бліскавіцы феерверка.

 

Светлана

Кривальцевич


Свежие новости
Больше новостей
Архив сайта
25
2019
Апрель
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Свежие новости
Больше новостей
2-е европейские игры Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК