Погода:
Курсы валют:
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
Отдел рекламы и маркетинга
(8-017-94) 68-1-30

Предложить новость
28 лістапада 2022 года
Главная  /  Новости  /  Общество
3 мая 2018 года, 12:18

Любанчане адсвяткавалі Першамай

 
  
 Не скупілася на сонца і цяпло з лагодным ветрыкам надвор’е падчас святкавання Першамая. Гулянні пачаліся ў гарадскім парку культуры і адпачынку з апоўдня – якраз той час, калі шмат хто з жыхароў Любаншчыны паспеў зрабіць запланаванае, нехта нават пабыў і ў агародзе – так сказаць, «аддаў даніну» Святу працы. У парку сабралася людзей нямала: сямейныя пары, дарослыя з малымі дзеткамі, моладзь сама па сабе, бабулі і дзядулі з унукамі, іншыя наведвальнікі. Знаёмых і незнаёмых аб’яднаў «Вясновы карагод» – менавіта такую назвву далі фэсту арганізатары мерапрыемства. Работнікі культуры, адукацыі і спорту раёна ад пачатку і да завяршэння святочнай праграмы забаўлялі народ музычнымі нумарамі, інтэрактыўнымі гульнямі на пляцоўках «Спартыўная», «Вясёлая рыбалка», «Аўтараллі «Хто хутчэй?» Можна было прыняць удзел у турніры па пляжным валейболе, у дзіцячым боўлінгу, з’ехаць з гумавай горкі, пакатацца на каруселі, размяць як след мышцы на стацыянарных трэнажорах, а яшчэ – набыць прысмакі, сувеніры і іншую прадукцыю. 

 Усё ж асноўная дзея, самая ўрачыстая і святочная, праходзіла на цэнтральнай канцэртнай пляцоўцы. Тут ўшаноўвалі працаўнікоў розных галін народнай гаспадаркі. Магчыма, сімвалічна, што пачалося гэта мерапрыемства з уручэння Пасведчанняў раённага выканаўчага камітэта пераможцам штогадовага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы на Любаншчыне. Сёлета іх атрымалі калектывы ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Любанскага раёна» (дырэктар Т.Р. Плютава), ДЛГУ «Любанскі лясгас» (С.А. Шулякоўскі) і ААТ «Любанскі райаграсэрвіс» (У.М. Кандраценя). 
 Падзякаваў за рэзультатыўную работу, павіншаваў калектывы і прысутных з Першамаем старшыня Савета Любанскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Мікалай Кукраш. Ад названай арганізацыі Мікалай Адамавіч уручыў узнагароды за плённую работу па абароне сацыяльна-эканамічных правоў працоўных, актыўны ўдзел у прафсаюзным жыцці і дасягнутыя поспехі шэрагу членаў прафсаюзаў. Граматы атрымалі Мікалай Міхаленя – начальнік аддзела занятасці і працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, член Савета раённага аб’яднання прафсаюзных арганізацый, Тацццяна Ермакова – старшыня райкама Прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі і спорту, Дзмітрый Карпункоў (на здымку 3 злева) – урач-метадыст Любанскай цэнтральнай раённай бальніцы, Ірына Дударэвіч – вядучы юрысконсульт раённага спажывецкага таварыства і некаторыя іншыя. За актыўны ўдзел у суботніках, мерапрыемствах па добраўпарадкаванні, спартыўных і дзяржаўных святах былі ўзнагароджаны граматамі работнікі філіяла КУП «Міскаблдарбуд» «ДРБУ №193» Мікалай Федарчук, Марына Пархімовіч, Вячаслаў Катовіч і Аляксандр Драбудзька. 
 Пасля віншаванні прысутным адрасаваў старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Віктар Статкевіч. Віктар Мікалаевіч уручыў Падзякі і Падзячныя лісты за дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў на вясенне-палявых работах 2018 года механізатарам ААТ «Любанскі райаграсэрвіс» Сяргею Бародзьку, Пятру Каўганаву, Дзмітрыю Чумаку. Кіраўнік раённай арганізацыі перадаў ад прафсаюзных арганізацый горада дырэктару парка культуры і адпачынку РЦК Алене Шаплыка інвентар для навядзення парадку – граблі, вёдры – тым самым даўшы старт акцыі «Чысты парк». 
Урачыстыя моманты першамайскага свята на сцэне арганічна перамяжоўваліся словамі вядучых, ролю апошніх выконвалі работнікі Любанскага раённага Цэнтра культуры Ігар Мурленка і Алена Хадароўская, і, канечне ж, песнямі і танцамі артыстаў. 
 У рамках праграмы было адзначана шмат актывістаў іншых прафсаюзных арганізацый. Так, Падзякі і Ганаровыя граматы з грашовымі прэміямі шэрагу педагогаў уручыў старшыня раённай арганізацый прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Аляксандр Брагінец. Ганаровую грамату ад Мінскага абласнога камітэта вышэйназванага прафсаюза за асабісты ўклад у правядзенне грамадскага і перыядычнага кантролю за выкананнем заканадаўства па ахове працы атрымала Людміла Варвашэвіч, старшыня пярвічкі ДУА «Соснаўская сярэдняя школа №1». Граматы раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў атрымалі актывісты Любанскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў. 
 У рамках урачыстасці адбылася прэзентацыя цыкла мерапрыемстваў «Радзімы мілыя куточкі», што пройдуць у рамках Года малой радзімы ў парку культуры і адпачынку. 
 У віншавальнай частцы праграмы яскравыя выступленні прадставілі дыпламанты абласнога фестывалю-конкурсу Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Новыя імёны-2018» – вакальнае трыа «Асавінкі» Асавецкага ВПК ДС-СШ, артысты Цэнтра дзіцячай творчасці, устаноў культуры горада Любані, Забалацкага сельскага Дома культуры, самадзейныя выканаўцы. 
 А пасля на цэнтральнай пляцоўцы свята прадоўжылася танцавальнай праграмай. 


 
 
Елена

Радкевич


Архив сайта
28
2022
Ноябрь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Год исторической памяти Биометрические документы Республики Беларусь Декрет №7 Декрет №3 Отдел образования Любанского РИК Телефоны горячих линий