Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
25 красавіка 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Общество
27 ліпеня 2018 года, 12:06

Галоўнае – дапамагчы стаць на шлях выпраўлення

 
 

 

На базе Соснаўскага сельскага Савета прайшло выязное пасяджэнне наглядальнай камісіі, што дзейнічае пры Любанскім раённым выканаўчым камітэце. Члены яе на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Тамарай Дамашэвіч кіраваліся галоўнай мэтай – дапамагчы стаць на шлях выпраўлення тым, хто знаходзіцца на асаблівым кантролі: злоўжывае спіртнымі напіткамі, пражывае ў дрэнных умовах, на сваім рахунку мае судзімасць і прытым нідзе не робіць.

На пасяджэнне завітала трое мясцовых жыхароў: Эдуард Сініцкі, Дзмітрый Корзун, Уладзімір Шыла. Усе яны працаздольнага ўзросту, і да заслужанага адпачынку кожнаму з іх не год, не два і нават не дзесяць. Любы цвярозадумны чалавек усведамляе, што неабходна ўладкоўвацца на работу, каб мець пастаянную крыніцу даходаў для забеспячэння ўласных патрэб. Гэту думку імкнуліся данесці члены камісіі вышэйназваным грамадзянам. Аднак, мяркуючы па адказах, што яны давалі на пытанні Т.М. Дамашэвіч, начальнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Алега Муравейкі і крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС Аляксандра Сліўца, нельга быць да канца ўпэўненым наконт іх хуткага працаўладкавання. Толькі Эдуард Сініцкі паабяцаў у бліжэйшы час вярнуцца на работу ў СУ «Загальскі».

Як зазначыла ўпраўляючая справамі Соснаўскага сельвыканкама Алена Дваражкіна, з такімі асобамі пастаянна праводзяцца растлумачальныя гутаркі. Але станоўчы вынік яны даюць далёка не заўсёды. Увогуле, па словах Алены Васільеўны, калектывам сельскага выканаўчага камітэта значная ўвага надаецца прафілактыцы права-парушэнняў і злачынстваў на тэрыторыі сельсавета. Тым не менш яны ўсё роўна маюць месца. За мінулы год па лініі крымінальнага вышуку здзейснена 18 злачынстваў (больш, чым за 2016 г.), пераважна крадзяжы. А вось колькасць адміністрацыйных правапарушэнняў зменшана – 113 супраць 167 у 2016 г. У сваю чаргу цяжкіх і асабліва цяжкіх зарэгістравана аднолькава – па аднаму. Бадай, асноўным фактарам, што садзейнічае такой статыстыцы, з’яўляецца п’янства.

Летась на тэрыторыі сельскага савета падчас рэйдавых мерапрыемстваў супрацоўнікамі РАУС сумесна з работнікамі сельвыканкама, членамі добраахвотнай дружыны, нераўнадушнымі грамадзянамі выяўлена 8 фак-таў парушэння антыалкагольнага заканадаўства (13 – у 2016 г), знойдзены і знішчаны 3 самагонныя апараты, 135 л брагі, 8,7 л самагону; сёлета – 40 л брагі, 15,9 л самагону. А.В. Дваражкіна ўказала на недапрацоўку ўчастковага інспектара міліцыі і іншых зацікаўленых асоб адносна напраўлення вяскоўцаў, якія злоўжываюць алкаголем, у лячэбна працоўныя прафілакторыі. За 2017 г. толькі аднаго грамадзяніна аформілі ў ЛПП, за 2016 і першае паўгоддзе бягучага года – увогуле ніводнага.

Сваю ролю выконвае ў прафілактыцы правапарушэнняў грамадскі пункт аховы правапарадку, што дзейнічае пры сельвыканкаме. Створаны ў Соснаўскім сельсавеце і банк даных пра людзей, якія злоўжываюць алкаголем, схільных да супрацьпраўных паводзін, сямейных сварак, незанятых, тых, хто вярнуўся з месц пазбаўлення волі, а таксама пажылых, што пражываюць сумесна з такой катэгорыяй насельніцтва. Так, на 1 студзеня бягучага года ў банку даных значылася 38 чалавек, неаднаразова запрыкмечаных у нецвярозым стане, 4 сям’і, якія пражываюць з асобамі, злоўжываючымі алкаголем.

Штомесяц ладзяцца пасяджэнні саветаў ГПАП, у тым ліку выязныя, сумесныя з камісіямі па пераадольванні п’янства і алкагалізму сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Летась было разгледжана 77 грамадзян, сёлета – 35. Праведзена на тэрыторыі савета 7 акцый, сёлета – 4: «У полі зроку – моладзь», «Стоп, насілле», «Клопат», «Лета з карысцю».

Дзякуючы праведзенай прафілактычнай рабоце на тэрыторыі Соснаўскага сельсавета летась у 5 няўдачных сем’ях абстаноўка нармалізавалася, 6 чалавек прайшлі лячэнне ад алкагольнай залежнасці альбо самастойна перасталі злоўжываць, 18 грамадзян працаўладкаваліся. Так што станоўчыя вынікі ёсць, але праблемных момантаў яшчэ застаецца таксама нямала. А значыць, працаваць ёсць над чым.

 

 

Наталья

Вилента


Свежие новости
Больше новостей
Архив сайта
25
2019
Апрель
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Свежие новости
Больше новостей
2-е европейские игры Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК