Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю-Продам
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
22 жніўня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Общество
24 красавіка 2019 года, 13:40

Адбылося чарговае выязное пасяджэнне камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму

 
На базе Любанскага льнозавода адбылося чарговае выязное пасяджэнне камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійных захворванняў, што дзейнічае пры раённым выканаўчым камітэце. Дырэктар прадпрыемства Мікалай Яфімчык, на правах гаспадара, распавёў прысутным пра тое, як выконваецца заканадаўства аб ахове працы ў ААТ, што робіцца, каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў.

Спецыялізацыя таварыства – вырошчаванне льна-даўгунца, яго перапрацоўка, сдача сыравіны для далейшай вытворчасці. Працуе на заводзе звыш 100 чалавек (у сезон каля 130). Пасяўныя плошчы размяшчаюцца ў трох раёнах: Любанскім, Салігорскім і Старадарожскім. Зараз якраз-такі загортваецца насенне “паўночнага шоўка” ў глебу. Работнікі, занятыя на пасяўной, забяспечаны спецадзеннем, гарачым харчаваннем. Вырашаецца пытанне па закупцы касцюмаў і для працаўнікоў, якія задзейнічаны на вытворчасці, непасрэдна ў цэху. Перыядычна набываюцца і выдаюцца пальчаткі, мыла. Тыя, хто заняты на ўчастках са шкоднымі ўмовамі, атрымліваюць малако.

Па словах Мікалая Міхайлавіча, за мінулы год на ўсе мерапрыемствы па ахове працы зрасходавана 11 000 рублёў. За першы квартал бягучага – 9 тысяч руб. Аднак, як зазначыў кіраўнік гэтых сродкаў усё роўна недастаткова, каб выканаць усё, што запланавана. Але, вядома, да таго трэба імкнуцца.

Такую думку падтрымалі і члены камісіі. А таксама далі некаторыя рэкамендацыі. Начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Алег Муравейка засяродзіў увагу на пажарнай бяспецы ў перыяд веснавых сельскагаспадарчых работ. Урач-дэрматолаг райбальніцы Сяргей Лагун і загадчыца аддзела гігіены РЦГЭ Таццяна Казлоўская – на неабходнасці своечасова праходжання работнікамі медыцынскіх аглядаў. Начальнік аддзела занятасці і працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці сацыяльнай абароне Мікалай Міхаленя прааналізаваў недахопы, якія часцей за ўсё выяўляюцца ўдзельнікамі мабільнай групы па забеспячэнні захавання заканадаўства па ахове працы ў арганізацыях Любаншчыны. Большасці з іх увогуле магло і не быць, калі б адказныя за АП і тэхніку бяспекі ў калектывах карысталіся практычнай і метадычнай дапамогай, якая ім аказваецца.

Падводзячы вынікі пасяджэння, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Іна Анісава прааналізавала, наколькі наладжана дзейнасць ў арганізацыях Любаншчыны па прафілактыцы вытворчага траўматызму. Таксама агучыла вынікі маніторынгу ў дадзеным накірунку пракуратуры. Так, у прадстаўленні апошняй указана на неналежнае выкананне зацверджанага плана мерапрыемстваў па ахове працы. Асабліва востра стаіць пытанне па распрацоўцы пашпартоў санітарна-тэхнічнага стану ўмоў працы.

 

Наталья

Вилента


Архив сайта
22
2019
Август
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Выборы-2019 2-е европейские игры Декрет №7 Тема недели Декрет №3 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК