Погода:
Курсы валют:
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
Отдел рекламы и маркетинга
(8-017-94) 68-1-30

Предложить новость
28 сакавіка 2023 года
Главная  /  Новости  /  Общество
1 кастрычніка 2018 года, 16:52

Абласныя “Дажынкі 2018” - Падзяка хлебаробам – героям жніва

 
У мінулую суботу горад Мядзел стаў святочнай пляцоўкай для ўшанавання хлебаробаў Міншчыны. Дэлегацыі з усіх раёнаў на чале з кіраўнікамі завіталі на ўрачыстае мерапрыемства, якое пачалося з шэсця “Шлях да хлеба”. Усе рэгіёны падрыхтвалі свае кампазіцыі – прыгожыя і арыгінальныя, адна лепш другой.





А пасля такой прэзентацыі пачалася цырымонія ўзнагароджвання перадавікоў. У прывітальным слове старшыня абласнога выканаўчага камітэта Анатолій Ісачанка падзякаваў усім, хто прымаў удзел у сёлетняй жніўнай кампаніі, за плённую, стваральную працу. “Гэта свята каштоўнае для нас і як даніна павагі продкам, і як магчымасць выказаць шчырыя словы рупліўцам вёскі, – зазначыў Анатолій Міхайлавіч. – Сёлета неспрыяльныя ўмовы надвор’я значна паўплывалі на ўраджайнасць зерневых культур, і мы не змаглі дасягнуць мінулагодніх вынікаў. Але нягледзячы на гэта, Мінская вобласць па-ранейшаму з’яўляецца асноўнай жытніцай краіны, надзейным пастаўшчыком харчавання для жыхароў сталіцы і іншых рэгіёнаў. Перш за ўсё ў тым заслуга нашых працалюбівых людзей: кіраўнікоў і спецыялістаў сельгасарганізацый, камбайнёраў, вадзіцеляў, тых, хто быў заняты на сушцы збожжа, гатаваў абеды для ўдзельнікаў жніва. Самых добрых слоў у свой адрас заслужваюць усе, хто прымаў актыўны ўдзел ва ўборцы ўраджаю і зрабіў уклад у фарміраванне абласнога каравая: гэта студэнты і навучэнцы, супрацоўнікі раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях і праваахоўных органаў, работнікі гандлю, грамадскага харчавання, культуры, медыцыны, бытавога абслугоўвання насельніцтва. Вялікі дзякуй нашым шэфам – прадпрыемствам і арганізацыям Мінска, што аказалі значную падтрымку аграрыям. Асобна хачу выказаць падзяку сем’ям хлебаробаў, матулям, жонкам, якія ў гарачы час хатнія клопаты ўзялі на свае плечы. А таксама ветэранам сельскагаспадарчай вытворчасці, якія дзеляцца жыццёвай мудрасцю, перадаюць вопыт і веды падрастаючаму пакаленню”.



Павітаўшы аграрыяў Міншчыны, кіраўнік вобласці аддзячыў герояў сёлетняга жніва – уручыў заслужаныя ўзнагароды тым, хто дасягнуў больш важкіх вынікаў. Сярод пераможцаў Дзяржынскі, Пухавіцкі і Мінскі раёны, ААТ “Гастэлаўскае”, “Агракамбінат “Дзяржынскі”, СУП “ЯхімаўшчынаАгра”. Ганаровыя граматы атрымалі лепшыя аграномы, галоўныя інжынеры, камбайнёры, вадзіцелі, трактарысты, машыністы збожжасушыльных установак. Ушанавалі на свяце і сямейныя працоўныя дынастыі, уладальнікаў тытула “Уладар вёскі 2018”, самага старэйшага хлебароба Мінскай вобласці і самага маладзейшага. Дарэчы, апошні наш зямляк – Руслан Рубчэня з адкрытага акцыянернага таварыства “Асавец-агра”.

Акрамя яго на сцэну амфітэатра ўзнімаліся яшчэ два прадстаўнікі любанскай дэлегацыі. Старшыня Урэцкага сельскага выканаўчага камітэта Ядзвіга Ярохіна ўзнагароджана па выніках рэспубліканскага конкурса высокай культуры землякарыстання Дыпломам дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь, у дадатак да якога прадугледжаны трактар МТЗ. Анатолію Кукрашу, машыністу зернесушыльнай устаноўкі з ААТ “Рачэнь”, уручана Грамата беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.



Увогуле ўрачыстая цырымонія доўжылася каля гадзіны. І за гэты час на сцэну амфітэатра ўзнялося даволі шмат людзей, чые рукі сапраўды пахнуць хлебам. За свой плён яны адзначаны граматамі, падзякамі, грашовымі прэміямі і падарункамі. А прыемным бонусам да ўсяго гэтага стала выступленне вядучых калектываў вобласці і вядомых артыстаў беларускай эстрады.

 

Наталья

Вилента


Архив сайта
28
2023
Март
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Год мира и созидания Минской области - 85 Единый день информирования Биометрические документы Республики Беларусь Декрет №7 Декрет №3 Отдел образования Любанского РИК Телефоны горячих линий