Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
14 ліпеня 2020 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Общество
26 мая 2020 года, 11:36

21 гуманітарны праект распрацаваны ў Любанскім раёне

У апошнія гады на Міншчыне значна актывізавана дзейнасць па прыцягненні замежнай бязвыплатнай дапамогі. З гэтай мэтай і ў нашым раёне распрацаваны 21 гуманітарны праект, найбольш – у сферы культуры, адукацыі, сацыяльнай абароны, аховы здароўя, спорту. “Разам супраць раку”, “Здароўе жанчыны – здароўе нацыі”, “Удасканаленне медыцынскага абсталявання”, “Тэрыторыя клопату”, “Творчасць без межаў”, “Добраўпарадкаванне могілак грамадзян яўрэйскай нацыянальнасці”, “Узрост здароўю не перашкода”, “Адкрыты стадыён”, “Радасць руху” і інш. Назва кожнага праекта, уласна кажучы, раскрывае пастаўленыя ў ім задачы. А рэалізацыя іх, безумоўна, дазволіць палепшыць спектр паслуг у сацыяльнай сферы для розных катэгорый насельніцтва і, што немалаважна, знізіць нагрузку на мясцовы бюджэт.

Але перш патрэбна знайсці донараў, якія змогуць выдзеліць сродкі для фінансавання праектаў. Для гэтага ўся неабходная інфармацыя размешчана на сайце райвыканкама, накіравана ў пасольствы Злучаных Штатаў Амерыкі, Польшчы, Японіі і іншых краін у Рэспубліцы Беларусь.

Варта зазначыць, што станоўчыя вынікі гуманітарнага супрацоўніцтва на Любаншчыне ўжо ёсць. Як паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, якое курыруе дадзенае пытанне, дзякуючы  фінансавай падтрымцы германскай кампаніі DEILMANN-HANIEL GmbH у межах міжнароднай тэхнічнай дапамогі рэалізаваны праект “Дом дзяцінства”. Аб’ём замежнай бязвыплатнай дапамогі склаў каля 23 тысяч долараў. За гэтыя сродкі набыты спартыўны і гаспадарчы інвентар, гульнёвы матэрыял, камп’ютэрная тэхніка і г.д. для сацыяльнага прытулка, створаны камфортныя ўмовы для пражывання выхаванцаў.

Летась рэзідэнтам Рэспублікі Беларусь ЗТАА “Уніфорэст” выдзелена звыш 2 000 рублёў на набыццё абсталявання для абуладкавання паліграфічнай майстэрні ў аддзяленні дзённага прабывання пажылых грамадзян і інвалідаў у рамках праекта “Паліграфія”. Маюцца і іншыя напрацоўкі. Ізноў жа пры падтрымцы DEILMANN-HANIEL GmbH плануецца ажыццявіць рамонт храма Праабражэння Гасподня ў Любані. Літаральна ў сакавіку бягучага года выдадзена пасведчанне на рэгістрацыю замежнай бязвыплатнай дапамогі на гэтыя мэты.
Архив сайта
14
2020
Июль
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Выборы 2020 З гонарам у сэрцы Тема недели Декрет №7 Декрет №3 Отдел образования Любанского РИК Телефоны горячих линий