+375-29-194-77-56.
Так, па словах старшага дзяржаўтаінспектара маёра міліцыі Аляксандра Чыжа, у поле зроку дарожнай міліцыі трапілі сем вадзіцеляў легкавога транспарту, якія селі за руль, хаця не мелі на тое права. Што характэрна, двое з іх здзейснілі дадзенае правапарушэнне паўторна на працягу года. Інцыдэнты мелі месца ў горадзе Любані, гарпасёлку Урэчча, аграгарадках Таль і Асавец.
Акрамя таго, вечарам 8 сакавіка ў аграгарадку Сосны 2 дзяржаўтаінспектары спынілі вадзіцеля 1985 года нараджэння, які кіраваў аўтамабілем «ВАЗ-2101» у нецвярозым стане.
На жаль, на мінулых выхадных на тэрыторыі Любанскага раёна не абышлося без дарожна-транспартных здарэнняў. Як паведамілі ў Дзяржаўтаінспекцыі, а другой гадзіне ночы 8 сакавіка на 100-м кіламетры аўтадарогі Р55 «Бабруйск–Глуск–Любань» паблізу вёскі Касцюкі вадзіцель 2000 года нараджэння, які знаходзіўся за рулём аўтамабіля «Фольксваген Пасат», не справіўся з кіраваннем, машына з’ехала у кювет і перакулілася.
У аварыі пацярпелі вадзіцель і яго пасажыр 2001 года нараджэння. Абодва з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай і ударамі рознай ступені цяжкасці дастаўлены ў Любанскую цэнтральную раённую бальніцу. Іх жыццю нічога не паграджае.
Рябцева