Погода:
Курсы валют:
Объявления
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
22 студзеня 2021 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  VI Всебелорусское народное собрание
14 студзеня 2021 года, 08:32

Грамадская прыёмная – магчымасць падзяліцца ініцыятывай

Працягваецца прыём прапаноў і пажаданняў наконт развіцця  рэгіёна,  канстытуцыйнай рэформы ў краіне і іншых актуальных праблемах.

Як адзначыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Аляксеева, за перыяд дзеяння грамадскай прыёмнай ад жыхароў Любаншчыны паступіла каля дваццаці пытанняў. Амаль усе яны датычаць стварэння камфортных умоў пражывання людзей, забеспячэння жыццядзейнасці прадпрыемстваў і ўстаноў,  развіцця інфраструктуры горада, падтымання парадаку і чысціні на вуліцах. Прадстаўнікі разнастайных служб, грамадскіх арганізацый раёна  гэтыя пытанні  перадалі для апрацоўкі, аналізу і абагульнення ў  адпаведныя органы згодна з іх кампетэнцыяй. Шэраг зваротаў, у прыватнасці, пераадрасавана жыллёва-камунальнай гаспадарцы. Практычна ўсе яны надзённыя. І большасць ужо вырашана.

У мінулую суботу ў грамадскай прыёмнай дзяжурылі Т.М. Аляксеева і старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Аляксандр Брагінец. Ім патэлефанаваў жыхар вул. Леніна ў г. Любані, які агучыў некалькі ініцыятыў, у тым ліку аб абуладкаванні дзіцячай пляцоўкі. Цяпер, канешне, не час для такіх работ. Але пажаданне, вядома ж, прынята да ведама.

На гэтым жа тыдні, у сераду, прапановы насельніцтва прымалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Андрэй Драбудзька і начальнік інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Малашук.

Архив сайта
22
2021
Январь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
VI Всебелорусское народное собрание Год народного единства Биометрические документы Республики Беларусь Декрет №7 Декрет №3 Отдел образования Любанского РИК Телефоны горячих линий