Погода:
Курсы валют:
Объявления
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
27 лютага 2021 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  VI Всебелорусское народное собрание
21 студзеня 2021 года, 07:02

Дэлегат Усебеларускага народнага сходу: Асабліва цікавіць тэма аказання медыцынскай дапамогі насельніцтву

Усё менш часу застаецца да важнага, можна нават сказаць лёсавызначальнага, форуму, на якім будуць акрэслены асноўныя накірункі развіцця нашай краіны на наступную пяцігодку. Удзел у тым прыме і Таццяна Казлоўская, урач-гігіеніст, загадчык аддзела гігіены Любанскага РЦГЭ. Абранне дэлегатам на народнае веча – гэта адзнака яе прафесійнага плёну, а таксама актыўнай грамадзянскай пазіцыі.

У сакавіку споўніцца трыццаць гадоў як Таццяна Генадзьеўна працуе  ў раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі. Пасля заканчэння Мінскага медыцынскага інстытута па спецыяльнасці ўрача-гігіеніста-эпідэміёлага ў 1989 г. яе размеркавалі ў горад Касцюковічы Магілёўскай вобласці. Там атрымала першы каштоўны вопыт у абранай справе. Але заставацца там Таццяне не хацелася, сэрца прагнула бліжэй да малой радзімы. Нарадзілася ж яна на Капыльшчыне. І калі з’явілася магчымасць пераехаць у Любань, то скарысталася. Працяглы час вяла такі накірунак як гігіена дзяцей і падлеткаў. У апошнія гады, як загадчык аддзела, адказвае за арганізацыю і каардынацыюдзейнасці падначаленых, у прыватнасці, па нагляднай дзейнасці, правядзенні маніторынгаў на прадпрыемствах і ў арганізацыях, у адпаведнасці з планам выбарачных праверак па выкананні патрабаванняў заканадаўства і еўразійскага мытневага саюза, дзеля забеспячэння санітарна-эпідэмічнага дабрабыту насельніцтва. Са сваімі абавязкова паспяхова спраўляецца.

Прычым паспявае Т.Г. Казлоўская не толькі на рабоце. Хапае часу ў яе і на грамадскую дзейнасць. Другое скліканне з’яўляецца дэпутатам раённага Савета. Выбаршчыкі звяртаюцца да Таццяны Генадзьеўны з надзённымі пытаннямі. Напрыклад, па добраўпарадкаванні сквера каля дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, якасці вады і г.д. Ніводнае не ігнаруе. Па тых, што ні ў яе кампетэнцыі, напраўляе дэпутацкі запрос і пасля трымае на кантролі.

Высокая свядомасць, прафесіяналізм ва ўсім, чым займаецца, вызначаюць Т.Г. Казлоўскую. Вось і зараз усведамляе ўсю адказнасць, якая ўскладзена на яе, як дэлегата Усебеларускага народнага сходу. Галоўнае, лічыць яна,  абраць рэальны курс на паляпшэнне ўмоў жыццядзейнасці людзей, сацыяльна-эканамічнае развіццё нашай краіны.

– Асабліва мяне, як прадстаўніка галіны аховы здароўя, – зазначыла Таццяна Генадзьеўна, – цікавіць тэма аказання медыцынскай дапамогі насельніцтву. Яна павінна быць якаснай і даступнай незалежна ад таго, дзе жыве чалавек – у горадзе або ў сельскай мясцовасці. Таму, спадзяюся, будзе  абмеркавана пытанне далейшага развіцця сферы аховы здароўя, укаранення новых тэхналогій і забеспячэння бальніц у рэгіёнах самым сучасным абсталяваннем для дыягностыкі пацыентаў.

Архив сайта
27
2021
Февраль
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
VI Всебелорусское народное собрание Год народного единства Биометрические документы Республики Беларусь Декрет №7 Декрет №3 Отдел образования Любанского РИК Телефоны горячих линий