Погода:
Курсы валют:
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
Отдел рекламы и маркетинга
(8-017-94) 68-1-30

Предложить новость
30 лістапада 2022 года
Главная  /  Проекты  /  Сэрцам адданыя роднай зямлі...
17 ліпеня 2019 года, 15:10

Давялось перажыць нямала

 
Цяжка пераацаніць подзьвіг нашых дзядоў і прадзядоў, што не шкадавалі сябе падчас самай крывапралітнай вайны ў гісторыі чалавецтва. Супраць карычневай навалы паўсталі ўсе мужчыны, жанчыны і нават дзеці. Сярод тых, хто адстойваў незалежнасць нашай краіны і права савецкага народа на жыццё была і Ніна Рыгораўна Барысевіч.

Нарадзілася яна ў 1924 годзе ў Загаллі ў шматдзетнай сям’і. Бацька Іван Бадбярозны быў умелым шаўцом, а маці Зося Лялькіна завіхалася па гаспадарцы. Калі Ніне споўнілася пяць гадоў, Рыгора Іванавіча не стала, і для сям’і пачаўся цяжкі час. Малую забралі да сябе ў Жывунь дзед з бабай. Васьмігодку Ніна Рыгораўна скончыла ўсё ж у Загаллі літаральна перад вайной.

Нядзелю, што прынесла нашаму народу столькі гора, жанчына памятае, лепш чым учарашні дзень. У вёсцы гулялі вяселле. Людзі смяяліся і танцавалі амаль усю ноч, а раніцай наваколле усхалынула жудасная навіна – пачалася вайна.

На яе пачатку ў Загаллі была сфарміравана партызанская група, да якой далучылася і Ніна Барысевіч. Дапамагалі, хто чым мог. Наша гераіня разам з такімі ж падлеткамі як сама збірала інфармацыю і перадавала звесткі народным мсціўцам. Паступова Загалле стала даволі ўмацаванай партызанскай базай, патрапіць у якую немцам было складана, таму бамбілі вёску з паветра з дапамогай авіяцыі. Але пазбегнуць рэпрэсій з боку немцаў жыхарам населенага пункта ўсё ж не ўдалося. Фашысты ўварваліся ў Загалле, сагналі жыхароў у хлеў, але запаліць не паспелі. Прыехаў нейкі афіцэр і загадаў выпусціць людзей. Ды жаху ўсё ж нацярпеліся.

З вясны сорак другога над мясцовасцю пачалі з’яўляцца нашы ваенныя самалёты. Яны скідвалі грузы са зброяй, боезапасамі і друкаванай прадукцыяй. Каб прымаць іх неабходна было зрабіць свой аэрадром. Рыхтаваць пад яго пляцоўку стала моладзь, і ўжо ў верасні таго ж года самалёны змаглі садзіцца на востраве Заслаў.

Неяк позняй восенню прыехалі ў Загалле партызаны з Рэдкавіч. Быў сярод іх і ладны хлопец Адам, які спадабаўся Ніне. Але дзяўчына не спяшалася расказваць каму пра сваю сімпатыю. Ды, як кажуць, не было б шчасця, ды няшчасце дапамагло. Зблізіліся маладыя людзі на заданні, з якога ледзь вярнуліся жывымі. Тады ж будучы муж забараніў каханай рызыкаваць жыццём і хадзіць у рэйды.

Сямейнаму шчасцю не перашкодзіў нават тыф, з якім злгла Ніна Рыгораўна. Ды Адам не пакінуў сваю абранніцу, прывёў урача і дапамагаў даглядаць за дзяўчынай. Такая самаадданасць дала свой вынік і партызанка ачуняла.

Чаго толькі не перажыла Ніна Рыгораўна. Яна ніколі не забудзе выпадку, калі ў атрад прывезлі цяжкапараненага партызанскага разведчыка Івана. Хлопец згараў на вачах, нага пачарнела, пачалася гангрэна. Каб уратаваць змагара, доктар прыняў рашэнне аб ампутацыі. Спецыяльнага інструмента не было і давялося карыстацца падчас аперацыі звычайнай пілой, што рэжуць дровы. Каб крыху знізіць адчувальнасць параненага партызаны вынайшлі самагону і далі выпіць пацыенту. Гэтым жа пітвом апрацавалі і пілу. Неверагодна, але хлопец змог перажыць такія здзекі. Да таго ж, ужо пад канец аперацыі на атрад напалі фашысты, і партызаны ўступілі з імі ў бойку. Некалькі чалавек загінулі, двое былі паранены.

Цяжка даліся Ніне Рыгораўне гады ваеннага ліхалецця. Перажыўшы тыф, яна не пабаялася даглядаць хворых на яго, як магла старалася аблегчыць іх пакуты. Нават рызыкнула пайсці за журавінамі насуперак мужу, бо ягад прасіў прынесці адзін з байцоў, што трызніў імі.

Ад вызвалення нашай краіны прайшло 75 гадоў. За гэты час хапала ўсякага, як добрага, так і дрэннага. Але з той жудасцю, што перажылі ў вайну, на шчасце, больш не сутыкаліся. Разам з мужам Адамам збудавалі новую хату, у якой пражылі амаль 60 гадоў, вырасцілі пяцёра дзяцей, завіхаліся па гаспадарцы.

На жыццё Ніна Рыгораўна, нягледзячы на сталы ўзрост і праблемы са здароўем, не скардзіцца, застаецца такой жа добразычлівай і спагадлівай, як і ў маладосці. З задавальненнем прымае гасцей. Вось і напярэдадні аднаго з галоўных святаў нашай краіны з радасцю сустрэла дзяцей, удзельнікаў аматарскага аб’яднання “Сіняя зорка”, што дзейнічае на базе Рэдкавіцкай бібліятэкі. Рабяты прыйшлі не з пустымі рукамі, хлопцы і дзяўчаты падзякавалі ветэрану за мірнае неба над галавой, ўручылі Ніне Рыгораўне кветкі і папрасілі падзяліцца яе з успамінамі. Хоць і цяжкія яны, але забыць сваё ваеннае мінулае Ніна Рыгораўна Барысевіч не можа. І нават цяпер не можа расказваць пра тыя часіны без слёз.

Марыя СЛІВЕЦ,

бібліятэкар Рэдкавіцкай бібліятэкі.

 

Архив сайта
30
2022
Ноябрь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Минской области - 85 Год исторической памяти Биометрические документы Республики Беларусь Декрет №7 Декрет №3 Отдел образования Любанского РИК Телефоны горячих линий