Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю-Продам
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
14 кастрычніка 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Проекты  /  Сэрцам адданыя роднай зямлі...
12 ліпеня 2019 года, 05:13

Апраўдвае аказаны вяскоўцамі давер

 
– Без сумнення, дэпутатам сельскіх Саветаў адводзіцца важная і адказная роля, – падзяліўся думкай старшыня Асавецкага сельвыканкама Віктар Арціменя. – На прыкладзе падначаленага савета магу сказаць, што шмат работы выконваем менавіта ў цесным узаемадзеянні. Многае ў нашай агульнай справе залежыць ад падыходаў народных абраннікаў. А яны, як правіла, настроены на грунтоўную, стваральную дзейнасць, і не толькі падчас вырашэння пытанняў на сесіях, а і ў штодзённай працы.

У дэпутацкі корпус Асавецкага сельскага Савета ўваходзяць людзі з сапраўды актыўнай жыццёвай пазіцыяй. У прыватнасці, ужо не першае скліканне апраўдвае аказаны вяскоўцамі давер Віктар Дубіна, ляснічы мясцовага лясніцтва. Ён не з тутэйшых. Прыехаў на Любаншчыну ў 2006 годзе пасля заканчэння вучобы. Пачыналі разам з жонкай сваю прафесіянальную дзейнасць у гарпасёлку Урэчча. А з 2009 Віктара Уладзіміравіча перавялі на цяперашнюю пасаду.

– І неяк адразу ўключыўся не толькі ў сваю непасрэдную работу, а і ў справы сельсавета, – распавёў В.У. Дубіна. – У вёсцы ўсе адзін другога ведаюць, унікаюць у праблемы, імкнуцца пасадзейнічаць у іх рашэнні. Таму нельга заставацца ўбаку і быць простым назіральнікам.

Ляснічы за дзесяцігоддзе працы ў гэтай мясцовасці ўжо не па чутках ведае, што турбуе жыхароў аграгарадка Асавец і навакольных населеных пунктаў. І калі звяртаюцца да яго з нейкім надзённым пытаннем, то, вядома, не ігнаруе. Да кожнага звароту ставіцца вельмі ўважліва, калі патрэбна, аказвае дзейсную падтрымку. Але перш заўсёды радзіцца са старшынёй сельсавета.

Часцей, па словах Віктара Уладзіміравіча, даводзіцца дапамагаць у справе навядзення парадку і добраўпарадкавання. Гэта і падкоска тэрыторыі, і спілоўванне старых аварыйных дрэў на могілках, у населеных пунктах, і г.д. З такімі просьбамі вяскоўцы часцяком звяртаюцца на сходах грамадзян, у якіх ляснічы, і як кіраўнік, і як дэпутат, заўсёды ўдзельнічае. Не прамінае і пасяджэнняў камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва. Па магчымасці прапануе працаўладкаванне, бо разумее, што цяжка пражыць без пастаяннай крыніцы даходаў, асабліва тым, у каго ёсць дзеці.

Увогуле, В.У. Дубіна ніколі не праходзіць міма нейкага непарадку, людскіх праблем. Лічыць, што дэпутат проста не мае маральнага права праяўляць раўнадушша. А свой дзень ён заўсёды арганізоўвае так, каб хапіла часу і на выкананне службовых абавязкаў, і на грамадскую справу, і, вядома ж, на сям’ю.

 

Наталья

Вилента


Архив сайта
14
2019
Октябрь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Выборы-2019 2-е европейские игры Декрет №7 Тема недели Декрет №3 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК