Погода:
Курсы валют:
Объявления
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
15 красавіка 2021 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Сельское хозяйство
28 ліпеня 2020 года, 11:08

Хлебны каравай Любаншчыны важыць практычна 20 тысяч тон

Гаспадаркі Любаншчыны намалацілі 19 729 тон збожжа. Пятую частку ўраджаю атрымалі ў ААТ «Забалацкі».


Па стане на раніцу 28 ліпеня ў раёне ўбрана 28% запланаваных плошчаў. Сярэдняя ўраджайнасць зерневых і зернебабовых культур складае 30 цэнтнераў з гектара, што на 4 ц больш, чым годам раней.


У лідарах па тэмпах работ – ААТ «Асавец-агра». Жніво ў дадзенай гаспадарцы набліжаецца да экватара – ужо абмалочана 47 працэнтаў хлебных ніў. А вось перадавыя пазіцыі па ўраджайнасці займае ААТ «Рачэнь», дзе на круг бяруць па 42 цэнтнеры зерня.


Масава вядзецца ўборка азімых трыцікале і жыта. У некаторых гаспадарках жнуць таксама азімую пшаніцу, яравы ячмень.


Тым часам па стане на 27 ліпеня два прадстаўнікі Любанскага раёна ўваходзяць у лік лідараў жніва ў абласным рэйтынгу. Прычым абодва – рупліўцы «Забалацкага». Так, Аляксандр Цябус замыкае тройку лепшых вадзіцеляў – на аўтамабілі МАЗ ён перавёз 1487 тон зерня. А другое месца сярод аператараў сушыльных агрэгатаў займае Сяргей Кандраценя, які высушыў 3933 тоны зерня.
Дарья

Рябцева


Архив сайта
15
2021
Апрель
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Год народного единства Биометрические документы Республики Беларусь Декрет №7 Декрет №3 Отдел образования Любанского РИК Телефоны горячих линий