Погода:
Курсы валют:
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
Отдел рекламы и маркетинга
(8-017-94) 68-1-30

Предложить новость
28 лістапада 2022 года
Главная  /  Новости  /  Сельское хозяйство
16 мая 2019 года, 12:09

Вадзіцель аўтамабіля «ГАЗ-53» – аднойчы і назаўсёды

 
З таго часу, як Мікалай Дастанка з адкрытага акцыянернага таварыства «Рачэнь» сеў першы раз за руль машыны ў гаспадарцы, прайшло 38 гадоў.

Тэрмін, пагадзіцеся, унушальны, як і тое, колькі служыць некалі выдзелены кіраўніцтвам арганізацыі аўтамабіль «ГАЗ-53». Мікалай Фёдаравіч на працягу ўсіх гэтых гадоў перавёз на ім шмат тон грузаў, выконваў розныя заданні кіраўніцтва. Сёлета, па словах працаўніка, падчас пасяўной вазіў зерне, а цяпер, калі гэта сельска-
гаспадарчая кампанія прайшла, дастаўляе на палеткі мінеральныя тукі.

Пра тое, што стане вадзіцелем, Мікалай, як і многія з хлапчукоў, задумваўся яшчэ ў школе. Таму пасля заканчэння дзевяці класаў Обчынскай адзінаццацігодкі адразу накіраваўся на вадзіцельскія курсы ДГСААФ. Праз пэўны час юнак атрымаў жаданае вадзіцельскае пасведчанне з катэгорыямі В і С. На пачатку працоўнага шляху рабіў у адной з арганізацый райцэнтра. Але абставіны склаліся так, што наканавана было вярнуцца ў вёску Обчын, дзе нарадзіўся, прайшлі дзяцінства і юнацкія гады. Пасля там жа ажаніўся і ўладкаваўся на работу ў мясцовую сельгасарганізацыю, дарэчы, у той час яна насіла назву – калгас імя Суворава. Было гэта ў 1981 годзе, менавіта тады яму, маладому хлопцу, выдзелілі новы ГАЗ-53. Не дзіва, што і сёння аўтамабіль спраўна працуе, нягледзячы на «сталы ўзрост». Мікалай Фёдаравіч як вадзіцель – прафесіянал, таму і машына на хаду. Праз тры месяцы працаўнік можа разлічваць на заслужаны адпачынак – пенсію. Але было б здароўе, жаданне яшчэ папрацаваць ёсць, ды, як будзе, пакажа час.

 

Елена

Радкевич


Архив сайта
28
2022
Ноябрь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Год исторической памяти Биометрические документы Республики Беларусь Декрет №7 Декрет №3 Отдел образования Любанского РИК Телефоны горячих линий