Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 55-5-62,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
17 лістапада 2018 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Сельское хозяйство
20 верасня 2018 года, 13:31

Усе на ўборку лёну!

 
У адкрытым акцыянерным таварыстве «Любанскі льнозавод» на павестцы дня востра стаіць пытанне аб упарадкаванні льнотрасты ў аптымальныя агранамічныя тэрміны.

Па словах галоўнага агранома названай арганізацыі Алы Брагінец, на раніцу 19 верасня бягучага года лён узняты з плошчы ў 1 214 гектараў, а звезены з 1 037 га. У выніку нарыхтавана 2 085 тон ільно-трасты. Яшчэ прадстаіць вялікі аб’ём работ, таму што так званы «паўночны шоўк» сёлета вырашчаны на значна большай плошчы, чым у 2017 годзе. Даўгунец Любанскага льнозавода звезены на прадпрыемства са старадарожскіх палеткаў. Зараз жа актыўна вядзецца работа па прасаванні і адвозцы яго ў Салігорскім і Любанскім раёнах.

Каб убраць ураджай своечасова, па словах Алы Аркадзьеўны, не хапае сваёй тэхнікі і працаўнікоў, таму калектыў завода з радасцю прыняў навіну, што па распараджэнні старшыні райвыкан-кама будзе аказана дапамога арганізацыямі ў выдзяленні транспарту. У ліку першых у рады ўборачнай кампаніі ўліліся работнікі ААТ «Любанскі райаграсэрвіс», любанскіх філіялаў ДП «Мінаблпаліва» і ПМК-101 ААТ «Салігорскводбуд». Штодзень далучаюцца іншыя арганізацыі Любаншчыны. Вядома, талакою будзе значна лягчэй справіцца з задачамі.

 

Елена

Радкевич


Свежие новости
Больше новостей
Архив сайта
17
2018
Ноябрь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Свежие новости
Больше новостей
2-е европейские игры Год малой родины Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК