Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
25 красавіка 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Сельское хозяйство
7 жніўня 2018 года, 13:24

У гэтыя ў поўным сэнсе гарачыя дні для аграрыяў побач з працаўнікамі сельгасарганізацый робяць і падлеткі

 
 
 Пры садзейнічанні райкама грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” на базе гаспадарак створана сем студатрадаў – у адкрытых акцыянерных таварыствах “Юрковічы”, “Палессе-агра”, “БВА”, “Урэцкі”, “Асавец-агра”, СУ “Загальскі” і сельгасфіліяле “Гарадзяцічы” ААТ “Любанскі райаграсэрвіс”. У кожным – па 7-8 рабят, за вылючэннем “Палесся-агра”, дзе іх 13. Студатрады дзейнічаюць на працягу двух тыдняў – з 1 па 14 жніўня. Практычна ўсе яны замацаваны за збожжатокамі (толькі ў “Юрковічах” юнакі і дзяўчаты заняты на добраўпарадкаванні жывёлагадоўчых ферм).



 Падлеткі аказваюць пасільную дапамогу. Яны, як правіла, задзейнічаны на падбуртоўванні зерня, падмятанні тэрыторыі зернятока, іншых дапаможных работах. А, напрыклад, у “Гарадзяцічах” на збожжаскладзе в. Палічын юнакі займаюцца механічнай ачысткай насення шматгадовых траў.


 У кожным атрадзе вызначаны паўналетні камандзір, які ўзаемадзейнічае з адказным спецыялістам сельгаспрадпрыемства, наладжвае работу моладзі. Дарэчы, прадстаўнікі гаспадарак толькі са станоўчага боку характарызуюць студатрадаўцаў. А апошнія ў сваю чаргу ўсведамляюць: працуюць не проста так, атрымаюць зарплату. Ды яшчэ самыя руплівыя па выніках трэцяга працоўнага семестра будуць адзначаны раённым камітэтам ГА “БРСМ”.

 

 

Наталья

Вилента


Свежие новости
Больше новостей
Архив сайта
25
2019
Апрель
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Свежие новости
Больше новостей
2-е европейские игры Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК