Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю-Продам
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
23 ліпеня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Сельское хозяйство
16 лістапада 2018 года, 07:05

У «БВА» пастараліся на славу!

 
Працоўны калектыў адкрытага акцыянернага таварыства «БВА» пад кіраўніцтвам дырэктара Аляксандра Ціханавіча Дудзіка стаў пераможцам раённага спаборніцтва сярод сельгасарганізацый па нарыхтоўцы травяністых кармоў у 2018 годзе.

Зараз, з надыходам лістападаўскіх халадоў, размеранымі і спакойнымі сталі працоўныя дні для ўсяго калектыву. А падчас корманарыхтоўкі, якая прыйшлася ў большасці на летні перыяд, было вельмі горача ад работы. З дня ў дзень экіпажы кормаўборачных камбайнаў, механізатары і вадзіцелі, паляводы і іншыя, хто ў «БВА» меў непасрэднае дачыненне да кампаніі па назапашванні травяністых кармоў, амаль ад цямна да цямна нарыхтоўвалі ды ўпарадкоўвалі скошаную масу. А ўсё для таго, каб зрабіць трывалы запас кармоў для грамадскага статка на будучы зімова-стойлавы перыяд, – і гэта ў іх выдатна атрымалася. У выніку для патрэб жывёлагадоўлі таварыства здолела назапасіць 27,48 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы (+5,88 ц к. адз. да 2017 года) – такі рэзультат стаў лепшым сярод сельгасарганізацый Любаншчыны. Да слова, у сярэднім па раёне маецца 23,10 ц к. адз. травяністых кармоў на ўмоўную галаву жывёлы.

Чарговая перамога працавітага калектыву «БВА» пацвярджае той факт, што згуртаваная каманда аднадумцаў пры вялікім жаданні мае магчымасць дабіцца поспехаў. За плённую самаадданую працу словы шчырай удзячнасці дырэктар таварыства Аляксандр Ціханавіч адрасаваў усяму калектыву «БВА» і асабіста Яўгенію Аляксандравічу Дайнеку, камбайнеру КВК-800, які стаў адным з пераможцаў раённага спаборніцтва ў нарыхтоўцы кармоў для жывёлы; механізатарам Міхаілу Вячаслававічу Міжвінскаму, Валерыю Адамавічу Царыковічу і Валянціну Іванавічу Падуце, вадзіцелю Аляксею Аркадзьевічу Раку. Кіраўнік гаспадаркі адзначыў і самаадданасць абранай справе брыгадзіра ўчастка «Нежын» Уладзіміра Яўгенавіча Філіновіча, які прыклаў нямала намаганняў, каб арганізаваць працэс корманарыхтоўкі на палетках участка на высокім узроўні, – гэта ў яго добра атрымалася.

Словам, у гэтым годзе шчырая праца кожнага паасобку дала добры плён, чаго і надалей жадаем калектыву «БВА».

 

Елена

Радкевич


Архив сайта
23
2019
Июль
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
2-е европейские игры Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК