Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю-Продам
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
22 жніўня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Сельское хозяйство
15 мая 2019 года, 13:57

Тальскія сейбіты – дружная каманда

 
Пасяўная кампанія на Любаншчыне ў хуткім часе фінішыруе. Менш чым у палове гаспадарак раёна засталіся лічаныя незасеяныя яравымі культурамі гектары. Добра ідуць справы і з сяўбой кукурузы. Зерне яе загорнута на 13 377 гектарах, што складае 79 працэнтаў ад задання. Адкрытыя акцыянерныя таварыствы “Забалацкі” і “Рачэнь” ужо справіліся з сяўбою сельгаскультуры. Зараз лідзіруе сярод астатніх гаспадарак раёна калектыў земляробаў “Асавец-агра”, які выканаў даведзены план больш як на 80%.

Кіпіць работа на палетках з будучай “каралевай палёў” і ў іншых гаспадарках, напрыклад, як у КСУП “Таліца-агра”, у чым мы пераканаліся ўвачавідкі, наведаўшыся на палетак ва ўрочышчы Драздова. Вялікая кампанія механізатараў і вадзіцеляў дружна выконвала шэраг агратэхнічных работ, неабходных для вырошчвання кукурузы – гэта і апрацоўка глебы, і ўнясенне ў яе мінеральных тукаў, і, канечне, непасрэдна сяўба. Дарэчы, пад кукурузу ў “Таліцы-агра” сёлета адведзена 1 160 гектараў, з якіх 150 – на зерне.

Па словах галоўнага агранома гаспадаркі Галіны Касцюкавец, у звяне сейбітаў працуюць толькі самыя вопытныя і адказныя работнікі, якія стараюцца выканаць дзённыя заданні. Часам надвор’е ўносіць свае карэктывы, аднак гэта ніяк не павінна ўплываць на захаванне агратэхнікі культуры. Працуюць сейбіты ў полі цэлы светлавы дзень, таму абеды ім дастаўляюцца прама на палетак. А міні-сталоўкай служыць абуладкаваны пад гэтыя мэты груза-пасажырскай аўтамабіль “газэль”.

Пасля кароткага перапынку – зноў за працу, вядома, кожная хвіліна цяпер на вагу золата.


 

 

Елена

Радкевич


Архив сайта
22
2019
Август
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Выборы-2019 2-е европейские игры Декрет №7 Тема недели Декрет №3 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК