Погода:
Курсы валют:
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
Отдел рекламы и маркетинга
(8-017-94) 68-1-30

Предложить новость
28 лістапада 2022 года
Главная  /  Новости  /  Сельское хозяйство
6 ліпеня 2018 года, 09:29

Сабраць «чорнае золата» – справа няпростая

 
 Вопытныя аграномы ведаюць: загрымела насенне ў рапсавых стручках – пара накіроўваць на палеткі збожжаўборачную тэх-ніку. Не сакрэт, што гэта каштоўная маслічная кармавая культура – крыніца высакаякаснага алею і кармавога бялку. Да яе патрэбен асобы падыход як падчас вырошчвання, так і ў перыяд уборкі, асабліва пры абмалочванні культуры на насенне. З-за лёгкага растрэсквання спелых струкоў расліны можна страціць значную частку ўраджаю, таму праводзіць уборку насення лепш з самага рання ці ў вячэрні час, а таксама пры пахмурнай паго-дзе. Сёлета так званае ў народзе «чорнае золата» пачалі вывозіць з палеткаў значна раней звычайнага. А прычынай таму – анамальна спякотнае надвор'е, якое зменшыла перыяд выспявання семя культуры. Заўважу, летась ураджайнасць яе на Любаншчыне была добрая: з гектара атрымалі 22,9 цэнтнера збажыны. На жаль, пра такі рэзультат весці размову ў гэтым годзе пакуль не прыходзіцца. Зараз з круга бункер камбайна папаўняецца толькі на 10 цэнтнераў. Найбольш шчодрымі аказаліся палеткі ў адкрытым акцыянерным таварыстве «Юрковічы» – 19 ц/га.

У цэлым па стане на 4 ліпеня з плошчы ў 947 гектараў у засекі сельгасарганізацый раёна засыпана 935 тон зерня азімага рапсу. Найбольшую колькасць – каля 212 т – намалацілі працаўнікі ААТ «Асавец-агра», затым – «Забалацкага» (125 т) і «Урэцкага» (117 т).

 Па інфармацыі галоўнага спецыяліста па раслінаводстве ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Наталлі Вярэнік, сёлета па-трэбна выканаць дзяржаўны заказ па здачы 950 тон насення азімага рапсу: яно будзе адвезена на ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі». Астатняя колькасць збожжа застанецца ў распараджэнні сельгасарганізацый раёна.

 Зараз на пэўны час жніво азімага рапсу прыпынілася. Нябесная канцылярыя зноў-такі ўнесла свае карэктывы – на гэты раз працяглымі дажджамі. Пакуль     на   палетках   застаецца 1 349 га (58,7%) названай культуры.

 

Елена

Радкевич


Архив сайта
28
2022
Ноябрь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Год исторической памяти Биометрические документы Республики Беларусь Декрет №7 Декрет №3 Отдел образования Любанского РИК Телефоны горячих линий