Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 55-5-62,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
22 верасня 2018 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Сельское хозяйство
На закрыцці вільгаці ў ААТ «Рачэнь» задзейнічаны вопытныя механізатары (злева направа) Мікалай ЯНУШ, Сяргей ВАРАБЕЙ, Ігар МІКУЛА.
13 красавіка 2018 года, 13:45

Рачэнскія сейбіты ў ліку лідараў пасяўной кампаніі

 

З кожным днём на Любаншчыне набірае моц пасяўная кампанія, у яе ўключыліся ўжо ўсе 12 сельгасарганізацый. Калектывы гаспадарак імкнуцца выканаць даведзеныя ім планы, правесці сяўбу ў аптымальныя агратэхнічныя тэрміны, якасна, без страт, захоўваючы тэхніку бяспекі.

 Каб працэс ішоў зладжана, без замінак і прастояў, тэхніку, як і палеткі, рыхтавалі да работ яшчэ з восені. Цяпер жа надышоў, можна сказаць, сапраўдны час экзамену, які пакажа рэзультаты тых намаганняў. Напрыклад, у адкрытым акцыянерным таварыстве «Рачэнь» кіраўніцтва ўпэўнена, што пасяўная кампанія ў гаспадарцы пройдзе, як і заўсёды, на высокім узроўні. Дарэчы, аграрыі названага ААТ аднымі з першых у раёне пачалі сеяць раннія зерневыя і зернебабовыя культуры. Адлічваючы з пятага красавіка, з запланаваных 1 660 гектараў на іх рахунку больш за 600 га – гэта каля 40%. Агульны ж клін пад яравыя культуры ў «Рачэні» 4 300 гектараў. На сяўбе задзейнічаны тры энерганасычаныя трактары ў счэпе з шыроказахопнымі сеялкамі.

Даючы прафесіянальную ацэнку разгорнутай рабоце, галоўны аграном ААТ «Рачэнь» Аляксандр Кійко зазначыў: «На палявых работах занята ў нас 35 чалавек, уключаючы спецыялістаў. Працуем поўны светлавы дзень, шмат што робім: падсяваем травы, падкармліваем азімыя (дарэчы, мінеральных тукаў у нас дастаткова), закрываем вільгаць і інш.

Для ўдзельнікаў веснавой кампаніі ў сельгасарганізацыі створаны неабходныя санітарна-гігіенічныя ўмовы, з першага дня арганізавана дастаўка на працоўныя месцы гарачых абедаў. Па выніках пасяўной, згодна з умовамі спаборніцтва, што ладзіцца ўнутры гаспадаркі, перадавікі атрымаюць грашовае ўзнагароджанне.

Словам, ёсць стымул для плённай працы, хаця, як вядома, яна цяжкая, мазалёвая.

 

Елена

Радкевич


Архив сайта
22
2018
Сентябрь
Нравится ли Вам новый дизайн нашего сайта?
Урожай-2018 2-е европейские игры Год малой родины Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК