Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю-Продам
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
21 кастрычніка 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Сельское хозяйство
9 кастрычніка 2019 года, 13:22

Працягваецца нарыхтоўка кармоў у ААТ «Палессе-агра»

З самага пачатку корманарыхтоўчай кампаніі 2019 года ў адкрытым акцыянерным таварыстве «Палессе-агра» трамбоўкай кармавых траншэй на Амкадоры -352С займаецца Мікалай ПАЦЯРАЙЛАЎ – адзін з самых вопытных механізатараў арганізацыі.

 У гаспадарцы працую з 16 гадоў, некалі дапамагаў бацьку: ён быў трактарыстам у, – шчыра падзяліўся Мікалай Васільевіч. – Сам я мясцовы, нарадзіўся ў Соснах 1, тут жа скончыў адзінаццацігодку і курсы механізатараў. Да службы ў арміі паспеў крыху папрацаваць трактарыстам, пасля зноў прыйшоў у гаспадарку, так тут і застаўся. За 25 гадоў «чыста трактарнага стажу» праз мае рукі прайшлі ўсе маркі трактараў, што ёсць у сельгасарганізацыі, – прадоўжыў перадавік.

Да таго, як Мікалай Васільевіч пачаў перасеў на пагрузчык Амкадор-352 С, з дзясятак гадоў ён кіраваў энерганасычаным трактарам МТЗ-3022. Словам, вопыту работы з цяжкай тэхнікай дастаткова, каб сёння займацца адказнай справай – трамбоўкай зялёнай масы ў кармавыя траншэі. Зараз гэта работа ў ААТ вядзецца кругласутачна, пазменна. На раніцу 9 кастрычніка 2019 года ў таварыстве назапашана 7 176 тон сенажу (71,1% ад плана), у тым ліку 5 954 т захоўваецца ў траншэях, нарыхтавана 8 895 т сіласу з кукурузы (72%), сена маецца 702 т (93,6%). У цэлым на ўмоўную галаву жывёлы на зімова-стойлавы перыяд у «Палессі-агра» назапашана 26,05 цэнтнера травяністых кармоў, і работа на гэтым не спыняецца.

Фота аўтара.
Елена

Радкевич


Архив сайта
21
2019
Октябрь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Выборы-2019 2-е европейские игры Декрет №7 Тема недели Декрет №3 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК