Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю-Продам
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
14 кастрычніка 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Сельское хозяйство
19 красавіка 2018 года, 13:27

Працаўнікі ААТ "Забалацкі" першымі ў раёне загарнулі зярняты зерневых і зернебабовых на апошніх планавых гектарах

 
Літаральна два тыдні таму мы распавядалі пра хлебаробаў адкрытага акцыянернага таварыства “Забалацкі”, якія першымі на Любаншчыне распачалі сяўбу ранніх яравых культур. І вось ізноў прыемная навіна – працаўнікі гаспадаркі, утрымаўшы лідарскія пазіцыі, загарнулі зярняты зерневых і зернебабовых на апошніх планавых гектарах. 1 470 га засеяны ў аптымальныя тэрміны, пры гэтым выкананы ўсе агратэхнічныя патрабаванні.

Сяўба ранніх яравых у ААТ праведзена, як кажуць, у зладжаным рытме – арганізавана і якасна. Чаму, безумоўна, спрыяла высокае прафесіянальнае майстэрства работнікаў. А кіраўніцтва ў сваю чаргу паклапацілася пра тое, каб вытворчы працэс не перапыняўся. Дазапраўка агрэгатаў праводзілася прама ў полі, пры неабходнасці туды выязджала дзяжурная рамонтная брыгада. Харчаваліся механізатары таксама, што называецца, на працоўным месцы. А падсілкаваўшыся, шчыравалі з поўнай аддачай.

Вядома ж, гэта не засталося незаўважаным мясцовай уладай. Старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Казецкі павіншаваў забалацкіх рупліўцаў з вытворчай перамогай, падзякаваў ім за плён і дбайнасць, уручыў Ганаровыя граматы дырэктару адкрытага акцыянернага таварыства Міхаілу Вечару, галоўнаму аграному Аляксандру Захаранку, галоўнаму інжынеру Раману Мельніку. Шчырыя словы выказаў Сяргей Іванавіч і ў адрас усяго механізатарскага калектыву.

Кожны на сваім месцы ўносіў уклад у агульную справу. Юрый Семянчэня і Сяргей Літошка загортвалі зерне ў пульхную глебу, яе падрыхтоўкай займаліся Яўгеній Караліс, Аляксандр Гарбуновіч, Фёдар Вечар. Падвоз і загрузку насення ажыццяўляў Ігар Варабей. Вядома, палеткі былі шчодра ўгноены. Вызначыліся на ўнясенні NPKУладзімір Андрыевіч і Уладзімір Смірноў; дастаўлялі мінеральныя тукі на поле Сяргей Якаўлеў і Сяргей Літошка. Заўзята працавалі трактарысты ўвесь светлавы дзень, і ў выніку здалі хлебаробскі экзамен на выдатна.

 

Наталья

Вилента


Архив сайта
14
2019
Октябрь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Выборы-2019 2-е европейские игры Декрет №7 Тема недели Декрет №3 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК