У засеках пераважае зерне ячменю, аўса і трыцікале – у адпаведнасці з распрацаванымі планамі гаспадарак. Да пачатку пасяўной кампаніі запланавана закупіць 421 тону насення «эліта».
У цэлым, адзначыў Уладзімір Пятровіч, агранамічныя службы і спецыялісты арганізацый пад рыхтаваліся да яравой сяўбы нядрэнна:
– У раннія тэрміны больш чым на 100 працэнтаў ад патрэбы забяспечыліся насеннем, дарэчы, і прадставілі неабходную частку яго на праверку ў раённую інспекцыю, адкрытыя акцыянерныя таварыствы «Забалацкі», «Асавец-агра», «Рачэнь», сельгасупраўленне «Загальскі» ААТ «МАПІД». Разам з тым у асобных гаспадарках план засыпкі збожжавых культур пакуль недавыкананы, як, напрыклад, у ААТ «Чырвоная Змена» імя К.І. Шаплыкі»: па стане на 13 лютага бягучага года ў наяўнасці ў іх 279 т зерня (81% ад патрэбы).
Насення шматгадовых траў, па словах кіраўніка раённай інспекцыі, у гаспадарках назапашана 167 тон пры плане 165. Нягледзячы на перавыкананне даведзенай лічбы, пакуль недастаткова насення бабовых траў, плануецца закупка двухдольных люцэрны і канюшыны.
Клубняў бульбы для будучай пасадкі назапашана 655 тон (94% ад плану). Дарэчы, сёлета асноў-нымі гаспадаркамі па вырошчванні дадзенай культуры, як і летась, вызначаны КСУП «Э/б «Любанская», СУ «Загальскі» і ААТ «Асавец-агра». Плануецца закупіць у раён 45 тон элітнага насення бульбы.
Радкевич