+375-29-194-77-56.
На пачатак красавіка ў сельгасарганізацыях на выганах і на асобных палетках з азімымі культурамі пасвіцца 31 гурт кароў – гэта каля 6 тысяч галоў. Усяго сёлета будзе створана 68 гуртоў з 13,9 тыс. дойных кароў. Акрамя гэтага, запланавана выпасваць 15 гуртоў (каля 4, 6 тыс. галоў) цялушак. Хутка яны таксама выйдуць на свежую зеляніну.
Адным з першых сярод арганізацый раёна адправіла на выган дойны статак адкрытае акцыянернае таварыства “Юрковічы”.
– Зараз пасвім 200 дойных кароў на маладым азімым жыце. Да новага ўтрымання жывёла прывыкае нармальна. Магчымасць з ранняй вясны падсілкаваць яе зялёным кормам – добрая падмога для пашырэння рацыёну і аздараўлення статка, – падзяліўся жывёлавод з малочнатаварнага комплексу “Юрковічы” аднайменнай гаспадаркі Генанадзь Лабаноўскі. У якасці пастуха Генадзь Віктаравіч адпрацаваў шмат сезонаў і сёлета зноў разам напарнікам, жывёлаводам Мікалаем Адамавічам Чэркасам, верхаводзіць гуртом.
Што тычыцца прыбавак у надоях малака ў ААТ “Юрковічы”, пакуль што яны нязначныя – вядома, адбываецца працэс адаптацыі. Сярэднясутачны удой малака на адну карову на дзень складае амаль 12 кілаграмаў. Але, па словах спецыялістаў гаспадаркі, у бліжэйшым будучым прадукцыйнасць статка абавязкова ўзрасце.
Ревтович