Погода:
Курсы валют:
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
Отдел рекламы и маркетинга
(8-017-94) 68-1-30

Предложить новость
28 лістапада 2022 года
Главная  /  Новости  /  Сельское хозяйство
10 ліпеня 2019 года, 15:04

Пачалася ўборка зерневых

 
Як паведамілі спецыялісты ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, на раніцу 10 ліпеня бягучага года ўсё сельгасарганізацыі Любаншчыны распачалі работу па ўборцы зерневых і зернебабовых культур. Да слова, на пазначаную дату на Міншчыне далі старт жніву 11 з 22 рэгіёнаў.

У гэтым годзе гаспадаркам Любаншчыны патрэбна ўбраць 28 262 гектары зерневых і зернебабовых, што на 1 909 га больш чым летась. Самыя вялікія плошчы пад гэтымі культурамі ў адкрытых акцыянерных таварыствах “Забалацкі” (3 970 га),”Рачэнь” (3 537 га) і “Асавец-агра” (3 100 га). У кожнай з названых арганізацый ужо актыўна працуюць на нівах хлебаробы. Так, у “Асаўцы-агра” сфарміравана 12 камбайнавых экіпажаў, у іх ліку шэсць маладзёжных. На адвозцы збожжа з палеткаў на зернетакі задзейнічана пяць вадзіцеляў, сярод якіх, дарэчы, ужо вылучыліся перадавікі – вадзіцелі МАЗаў Аляксандр Даўгучыц і Аляксандр Жук (на здымку), Віталій Жвакін на аўтамабілі ГАЗ-53. Па словах інжынера па ахове працы Веры Бегунец, спаборніцтва за дасягненне найлепшых рэзультатаў на жніве з кожным пагодлівым днём набірае сілу. Хутка вылучацца лепшыя экіпажы не толькі сярод сталых камбайнераў, але і маладых працаўнікоў. Удзельнікі ўборачнай кампаніі працуюць зладжана і добрасумленна, стараюцца ў поўнай меры скарыстаць светлавы дзень, якасна ўбраць і ўпарадкаваць сабраны ўраджай збожжа.

 

Елена

Радкевич


Архив сайта
28
2022
Ноябрь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Год исторической памяти Биометрические документы Республики Беларусь Декрет №7 Декрет №3 Отдел образования Любанского РИК Телефоны горячих линий