Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 55-5-62,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
17 кастрычніка 2018 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Сельское хозяйство
15 мая 2018 года, 07:39

Па інфармацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, на палетках сельгасарганізацый Любаншчыны пасвяцца 14 723 каровы ў 71 гурце

 
 У гэтым мы пераканаліся, калі наведаліся на пашу і некаторы час паразмаўлялі з адным з лепшых пастухоў асавецкай малочнатаварнай фермы ААТ «Асавец-агра». Ва ўрочышчы Сярэдняя канава, што недзе за тры кіламетры ад МТФ, размясціўся гурт, а таксама ўсё астатняе, неабходнае для прабывання пад адкрытым небам як для чалавека, так і для жывёлы. Статак, у якім зараз 242 рагулі, даглядаў Анатоль Раманчук, вопытны жывёлавод.

 – Добры дзень вам, а што ж вы без начальства? – першым уключыўся ў размову, ветліва ўсміхаючыся, пастух Анатоль Рыгоравіч.

 – А загадчык фермы вашай усё прыбаўкі малака лічыць. Мы нядаўна размаўлялі з ім, распыталі, дзе вас знайсці, – і вось прыехалі, – адказалі мы, нібы апраўдваючыся. – І як жа вы тут цэлыя суткі вытрымліваеце, мабыць, сумна?

 – Няма калі сумаваць: дзень на нагах, па 5-6 і больш разоў перастаўляю электраагароджу: трэба, каб у кароў трава была заўсёды свежая, – франтальны выпас. Тут жа на перасоўнай устаноўцы праходзяць ранішняя і вячэрняя дойкі. Механізатары дастаўляюць статку ваду, камбікорм, мінеральныя дабаўкі – патрэбна і за гэтым прасачыць, – расказвае суразмоўца.

 Яшчэ шмат пра што распавёў Анатоль Рыгоравіч. У сваю чаргу мы пацікавіліся і палявымі ўмовамі, што створаны для працаўнікоў-пастухоў.

 – Не турбуйцеся, у вагончыку ёсць усё неабходнае: вогнетушыцель, вада, месца прыёму ежы і адпачынку… – запэўніў Анатоль Рыгоравіч.

 Зараз у любой з гаспадарак скажуць, што надоі малака павялічыліся. На прадукцыйнасць дойнага статка вельмі доб-
ра ўплываюць свежыя сакавітыя травы. Пацвердзіў гэты факт і загадчык МТФ «Асавец» Аляксандр Чэркас. Валавы надой малака за дзень на ферме складае 15 400 кг. Сярэднясутачны ўдой на адну фуражную карову – 17,1 кг, што амаль на 2 кг сырадою больш, чым было ў зімова-стойлавы перыяд.

 

Елена

Радкевич


Архив сайта
17
2018
Октябрь
Нравится ли Вам новый дизайн нашего сайта?
2-е европейские игры Год малой родины Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК