Погода:
Курсы валют:
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
Отдел рекламы и маркетинга
(8-017-94) 68-1-30

Предложить новость
28 лістапада 2022 года
Главная  /  Новости  /  Сельское хозяйство
20 верасня 2019 года, 09:54

Па 80 цэнтнераў зерня кукурузы з гектара атрымліваюць ў ААТ «Рачэнь»

У сельгасарганізацыях Любаншчыны актыўна вядзецца ўборка кукурузы.

Акрамя выкарыстання яе на сілас і зялёны корм, сёлета запланавана сабраць з плошчы 758 гектараў зерне культуры, да слова, летась пад гэтыя мэты было пасеяна 1 873 га.

На раніцу 20 верасня бягучага года гаспадаркі раёна намалацілі 5 116 тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 67 цэнтнераў з гектара, што на 12 ц больш, чым летась.

Найбольш ядранае насенне вырасцілі ў адкрытым акцыянерным таварыстве «Рачэнь»: тут атрымліваюць 80 цэнтнераў з круга.

Вядома, такі рэзультат выйшаў не толькі па прычыне спрыяльнага для расліны надвор’я, а ў значнай меры дзякуючы зладжанай рабоце працаўнікоў палёў на чале з агранамічнай службай і кіраўніцтвам таварыства.

Дарэчы, і плошча палеткаў у «Рачэні», занятая злакавай культурай, самая вялікая на Любаншчыне – 207 гектараў.

На ўборцы зерня кукурузы штодзённа працуюць на камбайне Палессе 12-18 GS Віктар Слінько, старшы камбайнер, і Юрый Бандаравец, памочнік камбайнера. Экіпаж працаўнікоў у гаспадарцы лічыцца адным з лепшых.

Елена

Радкевич


Архив сайта
28
2022
Ноябрь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Год исторической памяти Биометрические документы Республики Беларусь Декрет №7 Декрет №3 Отдел образования Любанского РИК Телефоны горячих линий