Погода:
Курсы валют:
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
Отдел рекламы и маркетинга
(8-017-94) 68-1-30

Предложить новость
1 снежня 2022 года
Главная  /  Новости  /  Сельское хозяйство
30 жніўня 2018 года, 16:27

«Няхай стваральная праца прыносіць матэрыяльны дастатак…»

 У мінулую суботу лепшым хлебаробам Любаншчыны аддзячылі за шчырую працу падчас раённага свята-ўшанавання работнікаў сельскагаспадарчай галіны «Дажынкі 2018».

Сёлета мерапрыемства адбылося ў гарадскім пасёлку Урэчча.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў урачыстасці звярнуўся старшыня Любанскага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Казецкі.

– Свята «Дажынкі» сведчыць пра завяршэнне аднаго з самых адказных этапаў у рабоце хлебаробаў, падводзіць вынікі іх напружанай працы, – адзначыў Сяргей Іванавіч. – Уборачная кампанія заўсёды была сур’ёзным экзаменам. Яна выставіла рэальныя ацэнкі за арганізатарскія здольнасці кіраўнікам і спецыялістам, за майстэрства механізатараў і другіх аграрыяў. У бягучым годзе з-за складаных умоў надвор’я жніво праходзіла ў асабліва напружаным рытме. І кожны з вас разумеў, што толькі дзякуючы адказным адносінам да справы, зладжанасці і працавітасці ўборка зерня павінна была прайсці высокімі тэмпамі пры захаванні максімальнай якасці работ. Варта адзначыць, што тысячатоннай планкі дасягнулі пяць камбайнавых экіпажаў і шэсць вадзіцеляў на адвозцы зерня. Вага любанскага караваю складае звыш 52 тысяч тон пры невялікай ураджайнасці збажыны – 20 цэнтнераў з гектара. У кожным зярнятку сабранага ўраджаю – добрасумленная праца, адказнасць, арганізаванасць і важкі асабісты ўклад усіх, хто ўклаў сілы і душу ў агульную справу, забяспечыў харчовую бяспеку нашай краіны.


Сяргей КАЗЕЦКІ ўручае ўзнагароду кіраўніцкаму складу ААТ «Рачэнь» – гаспадарка атрымала найбольшы валавы збор зерня.

С.І. Казецкі выказаў шчырую падзяку за добрасумленную працу камбайнавым экіпажам, вадзіцелям на адвозцы зерня, машыністам зернесушыльных комплексаў, работнікам збожжатокаў, кіраўнікам і спецыялістам сельгаспрадпрыемстваў, усім службам, якія аказвалі дапамогу хлебаробам па сваіх накірунках, прымалі актыўны ўдзел ва ўборцы ўраджаю, а таксама сем’ям працаўнікоў палёў, якія з клопатам і разуменнем аднесліся да іх у гэты адказны перыяд. «Няхай стваральная праца прыносіць матэрыяльны дастатак, унутранае задавальненне і добрую славу. Шчасця, здароўя, удачы ўсім, новых працоўных здзяйсненняў», – рэзюмаваў Сяргей Іванавіч.


Валянціна КАРЛЮК віншуе кіраўнікоў і спецыялістаў ААТ «Рачэнь», «Асавец-агра» і «Палессе-агра» з паспяховым завяршэннем сяўбы азімага рапсу і свірэпіцы.

Старшыня райвыканкама правёў цырымонію ўзнагароджвання Падзякамі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта некаторых рупліўцаў любанскіх палёў. У прыватнасці, трактарыста-машыніста ААТ «Забалацкі» Уладзіміра Андрыевіча, рыбавода ААТ «Рыбакамбінат «Любань», а падчас жніва машыніста ЗСК-40 ААТ «Забалацкі» Сяргея Кандраценю, вадзіцеля ААТ «Рачэнь» Уладзіміра Літошку. Акрамя таго, С.І. Казецкі ўручыў дыпломы райвыканкама кіраўніцкаму складу трох гаспадарак: ААТ «Рачэнь» (за найбольшы валавы збор зерня – 7 690 тон), ААТ «Забалацкі» (за найбольшую ўборачную плошчу – 3 470 гектараў – і правядзенне жніва ў аптымальныя тэрміны), ААТ «Палессе-агра» (за рост валавога збору зерня да ўзроўню мінулага года – 105,3 працэнта).

Эстафету ўзнагароджванняў працягнуў першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Андрэй Змітровіч, які адзначыў лепшыя камбайнавыя экіпажы, вадзіцеляў і механізатараў на адвозцы сабранага ўраджаю, машыністаў па дапрацоўцы зерня. А першы намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Валянціна Карлюк павіншавала пераможцаў жніва ва ўзросце да 31 года.

Не паспела фінішаваць уборачная кампанія, як пачалася пасяўная – пад ура-джай 2019 года. Першым ў глебу загарнулі насенне азімага рапсу і свірэпіцы. Кіраўнікі і спецыялісты адкрытых акцыянерных таварыстваў «Рачэнь», «Асавец-агра» і «Палессе-агра», якія справіліся з дадзеным заданнем у аптымальныя тэрміны (завяршылі работы да 20 жніўня), атрымалі грашовае заахвочванне.

У межах свята ўзнагароджаны таксама пераможцы раённага конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне сядзіб.


На шляху следавання да месца правядзення «Дажынак» можна было ўбачыць тэматычныя малыя архітэктурныя формы.

Дарья

Рябцева


Архив сайта
1
2022
Декабрь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Минской области - 85 Год исторической памяти Биометрические документы Республики Беларусь Декрет №7 Декрет №3 Отдел образования Любанского РИК Телефоны горячих линий