Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю-Продам
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
23 жніўня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Сельское хозяйство
18 ліпеня 2019 года, 11:33

На парадку дня ўборка збожжа

 
Зараз самы час уборкі збожжавых сельгаскультур, таму хлебаробы гаспадарак Любаншчыны большую частку светлавога дня праводзяць на палетках. З самай раніцы, як толькі спадзе раса ды падсохне колас, камбайнавыя экіпажы хутка ўключаюцца ў работу.

 

Пакуль жа нельга сказаць, што працуюць яны ў полі да сёмага поту, бо добры перадых, больш за ўсё непажаданы, дае зрабіць надвор’е. А яно, як відаць, пакуль капрызнічае, не задаволены гэтым і спецыялісты сельгасарганізацый, бо патрэбна выконваць заданні, а няма як. Тое ж пацвердзіла і вопытны спецыяліст у раслінаводстве, галоўны аграном адкрытага акцыянернага таварыства «Юрковічы» Галіна Леанавец:

– Да жніва падрыхтаваліся як належыць, але дажджы не даюць хлебаробам разгарнуцца. У гаспадарцы сфарміравана пяць камбайнавых экіпажаў, і адзін часова прыбыў на дапамогу з Любанскага льнозавода. Тэхнікі для адвозкі збожжа ад камбайнаў таксама дастаткова. Дарэчы, у нас задзейнічаны адзін МАЗ з ААТ «Любанскі райаграсэрвіс». Зараз убіраем азімае жыта, пасля пяройдзем на авёс.

Па словах Галіны Мікалаеўны, дапрацоўка ўраджаю ажыццяўляецца на зернетаку ў вёсцы Старыя Юрковічы. Там задзейнічаны вопытныя і вельмі адказныя аператары. Належнай загрузкі сушылкі пакуль няма, самая гарачая пара для хлебаробаў пачнецца, як толькі ўсталюецца спрыяльнае для жніва надвор’е.

Па інфармацыі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама на раніцу 17 ліпеня ў ААТ «Юрковічы» абмалочаны 322 гектары, што складае 29 працэнтаў ад плана (для параўнання: 19% – у сярэднім па раёне). Ураджайнасць зерневых зараз у «Юрковічах» вагаецца ад 20 да 30 цэнтнераў з гектара. Да слова, на гэты час самыя ўрадлівыя нівы ў ААТ «Рачэнь», дзе з круга атрымліваюць 40 цэнтнераў збожжа.

– Недзе з месяц, як наша арганізацыя  – ААТ «Любанскі льнозавод» – набыла сабе ў карыстанне камбайн Палессе GS 12 A1, – распавёў старшы камбайнер Аляксандр Аляксандравіч БАЦЮК. – На новай тэхніцы працуецца добра і камфортна. Вельмі важна, што ніякая вулічная спякота не страшна, калі знаходзішся ў кабіне, – кандыцыянер спраўна функцыянуе. пры жаданні яго можна адрэгуляваць так, што нават змерзнеш. Пакуль па дамоўленасці аказваем дапамогу ва ўборцы збожжа новым камбайнам гаспадаркам раёна. Зараз, напрыклад, жнём азімыя зерневыя на палетках ААТ «Юрковічы», папярэдне працавалі ў КСУП «Таліца-агра». Аднак у хуткім часе камбайн будзе задзейнічаны на ўборцы лёну.

 

Елена

Радкевич


Архив сайта
23
2019
Август
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Выборы-2019 2-е европейские игры Декрет №7 Тема недели Декрет №3 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК