Погода:
Курсы валют:
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
Отдел рекламы и маркетинга
(8-017-94) 68-1-30

Предложить новость
28 лістапада 2022 года
Главная  /  Новости  /  Сельское хозяйство
23 лістапада 2020 года, 16:12

На Любаншчыне заданне па зяблевай апрацоўцы глебы выканана на 82%

 
Усяго некалькі дзён засталося да пачатку зімы, але, пакуль няма маразоў, аграрыі шчыруюць на тэхніцы ў полі. Зараз іх галоўная задача – рыхтаваць зямлю да веснавой сяўбы. 

Пры гэтым адным з дзейсных агратэхнічных прыёмаў з’яўляецца зяблевая апрацоўка глебы. Як вядома, яна мае вялікае арганізацыйна-эканамічнае значэнне, таму што змяншае напружанасць веснавых палявых работ. Акрамя таго, забяспечвае больш якасную перадпасяўную падрыхтоўку палеткаў і сяўбу сельскагаспадарчых культур у лепшыя агратэхнічныя тэрміны.

У гэтым годзе ў сельгасарганізацыях Любанскага раёна план зяблевага ворыва складае ў цэлым 22 626 гектараў, што на 657 га больш, чым было летась.

Згодна з інфармацыяй упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, на раніцу 23 лістапада зяблевая апрацоўка праведзена на 18 469 гектарах – 82% ад запланаванага.

Гэту работу паспяхова вядуць земляробы ААТ «Рачэнь», дзе ўзнята звыш 2 430 га глебы (129% ад плана), сельгасупраўлення «Загальскі» ААТ «МАПІД» (узарана 1 212 га – 124% ад плана). Больш як на 100% выканалі заданне ААТ «Забалацкі» і ААТ «Урэцкі», а таксама ТАА «Камерц-Агра Любань». Можна сказаць, справіўся з дадзенай справай і калектыў ААТ «Любанскі льнозавод», дзе зяблевую апрацоўку правялі на 505,9 га з 506 га вызначаных планам.

У вышэйназваны дзень на палях працавала 15 трактароў, усе энерганасычаныя. Дзённая выпрацоўка іх склала ў сярэднім 20,5 гектара.

На здымку: перадавыя механізатары ААТ «Рачэнь» Андрэй ЛАПАТА і Сяргей ДАСТАНКА (злева направа), задзейнічаныя на ўзняцці зябліва.

 

Елена

Радкевич


Архив сайта
28
2022
Ноябрь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Год исторической памяти Биометрические документы Республики Беларусь Декрет №7 Декрет №3 Отдел образования Любанского РИК Телефоны горячих линий