Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю-Продам
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
16 верасня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Сельское хозяйство
14 снежня 2018 года, 07:08

Калі, нарэшце, будзе парадак?

 

У галіне жывёлагадоўлі Любанскага раёна ёсць пэўныя дасягненні. Але ў гэтым артыкуле аповед пойдзе пра хібы, якія штораз выяўляюцца на малочнатаварных фермах і комплексах гаспадарак.

 

На мінулым тыдні, напрыклад, дзяржаўная ўстанова «Любанскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» сумесна з журналістамі раёнкі ў чарговы раз наведалі шэраг такіх аб’ектаў. Мэтай рэйду перш-наперш было адсочванне таго, як пасля папярэдняга маніторынгу малочных блокаў МТФ і МТК, на якіх ажыццяўляецца атрыманне і пярвічная апрацоўка малака, выконваюцца санітарныя патрабаванні. Практычна на ўсіх 12 МТФ і комплексах раёна, у тым ліку і пры паўторным наведванні, былі ўстаноўлены парушэнні санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь рознага кшталту. Так, усе фермы і комплексы па вытворчасці малака не абгароджаны суцэльным плотам. Гэта дае магчымасць кожнаму, ці то чалавеку, ці то якой-небудзь жывёліне, бесперашкодна заходзіць на тэрыторыі аб’ектаў жывёлагадоўлі, што недапушчальна. Падчас прабывання ў гаспадарках прадстаўнікі раённых служб не раз назіралі выпадкі, калі сабакі не толькі знаходзіліся на падворках ферм, але і забягалі ў хлявы. Шмат у якіх арганізацыях не каля ўсіх уваходаў у вытворчыя памяшканні маюцца дэзпадушкі, некаторыя з апошніх своечасова не запаўняюцца дэзынфіцыруючымі сродкамі.


Пасля мыцця і санітарнай апрацоўкі малакапрыёмнага абсталявання (МТФ "Ямінск" ААТ "Асавец-агра")

Парушэнні захавання рэжымаў санітарнай апрацоўкі абсталявання і інвентару пры паўторным маніторынгу былі ўстаноўлены на малочных блоках МТФ «Дворышча» і «Малыя Гарадзяцічы» сельгасфіліяла «Гарадзяцічы» ААТ «Любанскі райаграсэрвіс», на МТФ «Ямінск» ААТ «Асавец-агра» і МТК «Загалле» сельгасупраўлення «Загальскі» ААТ «МАПІД». Здавалася б, такія элементарныя патрабаванні, як пакінуць на працоўным месцы пасля сябе чысціню, таксама не пад сілу многім работнікам ферм. Асаблівай увагі патрабуе і абуладкаванне пакояў жывёлаводаў, душавых памяшканняў і прыбіральняў.


Інфармацыйны стэнд нібы папярэджвае, што на ферме не ўсё ў парадку (МТФ "Дворышча" сельгасфіліяла "Гарадзяцічы" ААТ "Любанскі райаграсервіс")

Не ўсе сельгасарганізацыі прыслухаліся да папярэдніх парад аб навядзенні парадку на акаляючых тэрыторыях ферм. Так, на МТФ «Сарачы» ААТ «Чырвоная Змена» імя К.І. Шаплыкі» каля фермы не здолелі  своечасова  скасіць пустазелле – цяпер яно, мабыць, служыць у якасці дадатковай агароджы.


"Арыгінальныя" спосабы ўтрымліваць адчыненыя дзверы вогнетушыцелем, а раўчукі з растаўшага снегу запускаць у хлеў (МТФ 2Сарачы" ААТ "Чырвоная змена ім. К.І. Шаплыка")

На жаль, у асобных сельгасарганізацыях Любаншчыны назіраецца безгаспадарлівасць кіраўнікоў і спецыялістаў. Папярэдне, 20-21 лістапада, раённая санітарная служба саставіла восем пратаколаў на кіраўнікоў ферм і комплексаў гаспадарак, у выніку накладзена штрафаў на агульную суму 343 рублі. З пачатку ж года кіраўнікам сельгасарганізацый раёна было накіравана 12 рэкамендацый аб устараненні парушэнняў санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства і 14 прапаноў аб прыпыненні дзейнасці малочна-памывачных блокаў для правядзення пазачарговага санітарнага дня. Па фактах неналежнай чысціні на тэрыторыях жывёлагадоўчых ферм і комплексаў кіраўнікам арганізацый накіравана 12 рэкамендацый, выпісана штрафаў амаль на 300 рублёў.


Рэшткі сыравіны на малакапрыёмным абсталяванні (МТФ "Малыя Гарадзяцічы" сельгасфіліяла "Гарадзяцічы" ААТ "Любанскі райаграсервіс")

На жаль, мала што змянілася ў лепшы бок пасля маніторынгаў. Напэўна, некаторым наступаць на адны і тыя ж граблі – справа прывычная. У наступным годзе плануецца друкаваць на старонках раённай газеты не толькі факты і фотаздымкі безгаспадарчасці, але і прозвішчы нядбайных працаўнікоў.


Выгульная пляцоўка для буйной рагатай жывёлы (МТК "Загалле" сельгасупраўлення "Загальскі" ААТ "Мапід")

Паважаныя суб’екты сельгасарганізацый Любанскага раёна! Санітарна-эпідэміялагічная служба нагадвае, што і надалей будуць праводзіцца наглядныя мерапрыемствы за сельскагаспадарчымі арганізацыямі раёна. У выпадку паўторнага выяўлення парушэнняў санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства будуць прымяняцца меры адміністрацыйнага ўздзеяння, у тым ліку да юрыдычных асоб, у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

 

Архив сайта
16
2019
Сентябрь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Выборы-2019 2-е европейские игры Декрет №7 Тема недели Декрет №3 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК