+375-29-194-77-56.
Дадзеныя прыведзены на раніцу 23 ліпеня. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні
па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама. Безумоўным лідарам па тэмпах
работ з’яўляецца ААТ «Асавец-агра», дзе абмалочана ўжо 24% запланаваных
плошчаў.
Сярэдняя ўраджайнасць культур складае 30 цэнтнераў з гектара, што на 4 ц
больш, чым годам раней. Найбольшая яна ў ААТ «Рачэнь» – 50 ц/га. Хлебны каравай
Любаншчыны важыць 7 990 тон.
22 ліпеня на жніве былі задзейнічаны 79 камбайнаў.
Ужо пачалася пастаўка зерня для дзяржаўных патрэб. У прыватнасці, на Мінскі
камбінат хлебапрадуктаў здадзена 472 тоны жыта. Пакуль прыступілі да выканання
дзяржзаказу чатыры гаспадаркі: «Рачэнь», «Урэцкі», э.б. «Любанская» і
«Таліца-агра».
Па стане на раніцу 22 ліпеня пяцёрку лідараў Міншчыны на адвозцы зерня
замыкае вадзіцель ААТ «Забалацкі» Аляксандр Цябус. На аўтамабілі МАЗ-650118 ён даставіў на дапрацоўку 883 тоны
зерня.
Рябцева