Першымі прыступілі да ўборкі клубняў камбайнавыя экіпажы «Асавец-агра», затым уключыліся працаўнікі «Загальскага». На раніцу 13 верасня накапана 569 тон бульбы з 26 гектараў. Ураджайнасць, адразу скажам, невысокая – 219 цэнтнераў з круга.
Што тычыцца морквы, яна вырошчвалася толькі ў адкрытых акцыянерных таварыствах «БВА» (60 га) і «Палессе-агра» (50 га). Уборку гэтай вітаміннай гародніны распачалалі ў ААТ «БВА». З першых 10 гектараў накапалі 200 тон сакавітых караняплодаў.
Радкевич