Найперш
па шляху следавання кіраўнікі сустрэліся з калектывам малочна-таварнай фермы
“Баянічы”. У пакоі для адпачынку жывёлаводаў адбылася размова з імі падчас якой
Віктар Мікалаевіч распавёў пра стан спраў у жывёлагадоўчым комплексе на
Любаншчыне, агучыў лепшыя рэзультаты па надоях малака ў раёне і за яго межамі.
У сваю
чаргу загадчыца фермы Галіна Навуменка падзялілася дасягненнямі падначаленага
ёй калектыву. Па словах Галіны Уладзіміраўны, на баяніцкай ферме вытворчасць
малака паступова павялічваюцца і на сённяшні дзень сярэднясутачны ўдой малака на
адну карову складае крыху больш за 13 кілаграмаў. Было зазначана, што на гэтым
не варта спыняцца, патрэбна пастарацца, каб вытворчасць сыравіны на парадак
павялічылася, як і колькасць працаўнікоў-перадавікоў.
На гэты
наз віншаванні з пажаданнямі плёну ў рабоце атрымала лепшая аператар машыннага
даення кароў МТФ Аксана Іванцова. Аксана Уладзіміраўна працуе ў жывёлагадоўлі
больш за два дзесяцігоддзі, вельмі любіць абраную прафесію. Па яе словах, складаючымі
поспеху з’яўляецца чысціня ў рабоце з дойным статкам, таму строга захоўвае
тэхналагічныя патрабаванні ў доглядзе і, канечне, непасрэдна пры атрыманні
малака ў даільнай зале.
Дыплом
за плённую шматгадовую працу і падарунак рупліваму аператару ўручыў старшыня
райкама прафсаюза В.М. Статкевіч. Прысутныя павіншавалі з узнагародай, раілі
поспехаў і надалей.
Пра
тое, як адбывалася ўшанаванне перадавікоў на іншых фермах “Э/б “Любанская”
чытаце ў наступным нумары раённай газеты “Голас Любаншчыны”, які выйдзе ў свет
7 лютага бягучага года.
Елена РАДКЕВіЧ.
Радкевич