Погода:
Курсы валют:
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
Отдел рекламы и маркетинга
(8-017-94) 68-1-30

Предложить новость
1 снежня 2022 года
Главная  /  Новости  /  Происшествия
19 мая 2020 года, 12:22

У пасёлку Масты 17 мая «бяспраўнік» трапіў у аварыю

На мінулых выхадных на тэрыторыі Любанскага раёна дзяржаўтаінспектары затрымалі двух «бяспраўнікаў», прычым аднаго з іх паўторна на працягу года.

Так, вечарам у суботу 16 мая ў аграгарадку Сарачы ў поле зроку супрацоўнікаў дарожнай міліцыі трапіла жанчына, якая кіравала аўтамабілем «Опель». Вадзіцельскага пасведчання яна прад’явіць не змагла. Грамадзянка прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры пяць базавых велічынь, альбо 135 рублёў (частка 1 артыкула 18.19 КаАП Рэспублікі Беларусь).

Другі «бяспраўнік» быў выяўлены вечарам у нядзелю 17 мая. У пасёлку Масты, што знаходзіцца на тэрыторыі Рачэнскага сельскага савета, адбылося ДТЗ. Вадзіцель аўтамабіля «Форд» здзейсніў наезд на дрэва. На шчасце, мужчына не пацярпеў. Транспартнаму сродку нанесены механічныя пашкоджанні. Пры высвятленні абставін аварыі аказалася, што грамадзянін сеў за руль аўтамабіля, хаця не меў вадзіцельскіх правоў. Прычым дадзенае парушэнне ён здзейсніў паўторна на працягу года. Якую адказнасць панясе «бяспраўнік», цяпер будзе вырашаць суд. Парушальніку паграджае штраф у памеры ад дваццаці да пяцідзесяці базавых велічынь альбо адміністрацыйны арышт (ч. 2 арт. 18.19 КаАП Рэспублікі Беларусь).

Дарья

Рябцева


Архив сайта
1
2022
Декабрь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Минской области - 85 Год исторической памяти Биометрические документы Республики Беларусь Декрет №7 Декрет №3 Отдел образования Любанского РИК Телефоны горячих линий