+375-29-194-77-56.
Паведамленне пра пажар на тэрыторыі Калінаўскага
лясніцтва паступіла 25 ліпеня ў другой палове дня. Задымленне заўважылі
дзякуючы сістэме відэанагляду, устаноўленай на пажарнай вышцы. Работнікі лесу
аператыўна прыбылі ва ўказанае месца. На ліквідацыю ўзгарання спатрэбілася
паўтары гадзіны. Агонь прайшоўся па плошчы 10 сотак. Хутчэй за ўсё, прычынай
пажару паслужыў чалавечы фактар.
Такім чынам, колькасць лясных узгаранняў, якія сёлета адбыліся на тэрыторыі нашага раёна, павялічылася да шасці. У пяці выпадках яны адбыліся па віне чалавека.
Фота носіць ілюстрацыйны характар
Рябцева